Вялікая колькасьць невядомых людзей і расейскіх вайскоўцаў спрабавала штурмам узяць штабы Азова-Чарнаморскага рэгіянальнага ўпраўленьня і Сімферопальскага памежнага атрада.
Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны.
Паводле паведамленьня, тыя, хто нападаў, выламалі ўсе дзьверы, зьнішчылі аўтаматызаваныя працоўныя месцы і сродкі сувязі. Пакоі захоўваньня зброі былі зачыненыя і памежнікі не дапусьцілі захопу зброі. Спачатку прыбылі невядомыя ва ўніформе, потым да іх далучылася група ўзброеных вайскоўцаў Расеі, якія прыбылі на аўтамабілях «КамАЗ» і «Урал», — гаворыцца ў паведамленьні. Зараз працягваюцца перамовы, памежнікі патрабуюць ад нападнікаў пакінуць будынак рэгіянальнага ўпраўленьня і пагранічнага атрада.
Байцы расейскага спецназа ажыццяўляюць псіхалагічны ціск на памежнікаў і ва ўльтыматыўнай форме патрабуюць падпарадкавацца новаму кіраўніцтву АР Крым.