Блізкі сябра Рыгора Барадуліна, паэт Уладзімер Някляеў згадвае, што днямі наведваў калегу, калі ў Рыгора Іванавіча быў дзень нараджэньня.
«Зусім нядаўна ў яго быў дзень народзінаў, 79 гадоў. Я заехаў да яго, мы добра сядзелі, як ніколі апошнім часам доўга размаўлялі. І нейкае ў мяне ўзьнікла прадчуваньне нядобрае, хоць я ўсяляк яго адганяў. Тым ня менш, сталася тое, што сталася. Беларусь страціла найлепшага свайго паэта, Беларусь страціла нацыянальнага генія.
Некалі на адзін з дзён народзінаў я падараваў яму кубак, наліўшы туды мёду, і напісаў на гэтым кубку чатырохрадкоўе, якое заканчвалася так: „Дай Божа вечна жыць і вечна барадуліць“. Ня выйшла вечна, фізычна ня выйшла. Але ён стварыў несьмяротную паэзію, і ў ёй — у несьмяротным беларускім слове, у несьмяротным беларускім дыху — Барадулін будзе жыць вечна. Калі хто ня бачыць гэтага сёньня, не разумее, то ўбачыць і зразумее гэта заўтра.
У чымсьці знакава, што яго не стала ў даравальную нядзелю, таму я хачу сказаць: даруй, Рыгор, даруй мне, даруй сваім неабачлівым сябрам, даруй разумнікам і дурням, якія глуха ня чулі цябе, прарока праўдзівага, а слухалі прарокаў ілжывых ды яшчэ каснаязыкіх. Усё гэта зьменіцца, усё стане на свае месцы. Спадзяюся, пачуюць і сучасьнікі, і нашчадкі».