Як рэагаваць на падзеі ў Крыме? Апытанка ў Магілёве

Невядомыя ўзброеныя асобы ў Крыме

Апытаньне «Свабоды»: «Як Беларусь павінна рэагаваць на падзеі ў Крыме?». Адказвалі жыхары Магілёва.

Спадар: «Дыпляматыяй. Ніякіх сілавых захадаў. Наш народ павінен выказваць падтрымку украінцам. Мэнталітэт украінскі блізкі нашаму. Тое, што адбываецца ў іх можа адбыцца і ў нас. Нашы падзеі ў палітыцы не далёка адышлі ад украінскіх».

Your browser doesn’t support HTML5

Магілёўцы: Як рэагаваць на падзеі ў Крыме



Спадар: «Беларусі трэба мацаваць межы, але туды ня ўмешвацца. Няхай яны самі разьбіраюцца. Гэта ўнутраныя справы Ўкраіны. Беларусь занадта маленькая краіна і яна закладнік геапалітыкі вялікіх дзяржаў».

Малады чалавек: «Удзельнічаць у перамовах якіхсьці. Падказваць, трымаючыся нэўтралітэту. Галоўнае, каб не паўтарыліся крывавыя падзеі і распаду не было Ўкраіны».


Спадар: «Гэта ўнутраная справа самой Украіны. Вядома ж непрыемна, што такое адбываецца ў суседняй дзяржаве. Самі езьдзім туды на адпачынак. Гэта ж ас вядома ж цікавіць. Я сам гляджу навіны. Да ўлады там прыйшлі людзі, якія не павінны былі да яе прыйсьці».

Спадар сталага веку: «Хутчэй за ўсё ня ўмешвацца. Нікому ж не падабаецца, калі шмат дарадцаў. Гэта справа саміх украінцаў. З часам яны разьбяруцца».

Малады спадар: «Заклікаць да міру і цэласнасьці Ўкраіны. Ні ў якім разе ня ўмешвацца».



Малады спадар: «Абыякава ставіцца — гэта было б не па-братэрску. Неяк трэба рэагаваць, але ж я ня ведаю як. Галоўнае, каб неабыякава».

Спадарыня: «Гэта павінны нашы ўлады вырашаць. Мы ж народ просты. Такога наагул нельга было дапускаць напачатку. Трэба было адразу заціснуць, прыціснуць».



Спадар: «Мне іх проста шкада, а якімі парадамі ім можна дапамагчы ня ведаю. Пакуль яны самі там не разьбяруцца — ім дапамагчы нельга. Там наагул нічога не разьбярэш — хто там праўдзівы, а хто не».

Спадарыня: «Дапамогай як мы заўжды дасылаем падчас стыхійных бедзтваў. Нават можна грашыма, сродкамі».


Спадар: «Нічога мы не павінны рабіць. Мы ж за іх вырашыць праблему ня зможам. Украінцы самі павінны вырашыць пытаньне, як ім далей жыць. Украіна вядома ж павінна захаваць сваю цэласнасьць».

Малады спадар: «Беларусь павінна сама па сабе існаваць. А палітыка падтрымліваць мусіць прэзыдэнт. Мы ж беларусы заўжды за мір».

Спадар: «Трымацца нэўтралітэту. Гэта іхная ўнутраная справа. Вядома ж крыўдна, суседзі, славяне — родныя народы. Але нам ня трэба лезьці ў гэтыя справы. У хуткім часе ўсё вырашыцца».

Спадар: «Трэба ім аказваць братэрскую дапамогу. Падтрымліваць. Ні ў якім разе нельга ім навязваць свайго меркаваньня сілавым мэтадам».