Як можна ахарактарызаваць пазыцыю афіцыйнага Менску ў дачыненьні да ўкраінскіх падзеяў? У 2008 годзе Беларусь, у адрозьненьні ад Расеі, не прызнала незалежнасьць Абхазіі і Паўночнай Асэтыі. Ці ўдасца Аляксандру Лукашэнку і ў выпадку з Украінай не пайсьці ў фарватэры расейскай палітыкі ці на гэты раз ціск Масквы будзе непараўнальна большым?
На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Андрэй Фёдараў.
Цыганкоў: Пакуль сытуацыя ва Ўкраіне застаецца няпэўнай, далёка ня ўсе дзяржавы сьпяшаюцца выказаць сваё адназначнае афіцыйнае стаўленьне да ўкраінскіх падзеяў. Як можна ацаніць пазыцыю афіцыйнага Менску, якая была выказана ў словах Лукашэнкі і заявах МЗС?
Фёдараў: Збольшага пазыцыя афіцыйнага Менску дастаткова адэкватная. Была зробленая заява МЗС, на яе момант ва Ўкраіне яшчэ не было прызначанага ўраду. І МЗС тады, адпаведна заяўляў, што пакуль мы ня ведаем, з кім мець справу — і гэта адпавядала рэальнасьці. Цяпер урад ужо ёсьць і можна чакаць, што нейкая супрацоўніцтва будзе наладжанае.
Мне здаецца, што калі не ўмяшаецца нейкая трэцяя сіла, то стасункі з любым кіраўніцтвам Украіны беларускі бок будзе імкнуцца захоўваць на добрым узроўні, якімі яны былі да гэтага часу.
Цыганкоў: У свой час для многіх у Расеі стала сэнсацыяй тое, што афіцыйны Менск не прызнаў незалежнасьць Абхазіі і Паўночнай Асэтыі. Ці можна прадказаць, што ў і справах украінскага крызісу Лукашэнка зусім не абавязкова будзе ісьці ў фарватэры расейскага стаўленьня?
Фёдараў: У гэтым пытаньні, відавочна, беларускае кіраўніцтва будзе спрабаваць весьці ўласную лінію, але ці атрымаецца гэта — сказаць цяжка. Бо з 2008 году шмат чаго зьмянілася, і абставіны для Менску зусім іншыя. Цяпер Беларусь у значна большай ступені залежыць ад Расеі. Тады, нагадаем, была адліга ў адносінах з Захадам, якой зараз не назіраецца.
Таму залежнасьць ад Масквы значна большая, і я не выключаю, што ціск на афіцыйны Менск будзе большым. Да таго ж Украіна для Масквы — гэта не Абхазія, і тут Крэмль будзе імкнуцца дасягнуць сваіх мэтаў значна больш настойліва.