Ужо сёньня, 3 сакавіка: Гадавіна бітвы на Нямізе і Дзень памяці Аляхновіча

Вокладка кнігі Аляхновіча «У кіпцюрох ГПУ»

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ:

Менск. Каля Камароўскага рынку – перадвыбарчы пікет кандыдатаў у дэпутаты Менгарсавету, якіх падтрымлівае кампанія «Гавары праўду». Пачатак а 12.00.

Менск. У Нацыянальным мастацкім музэі журы аб'явіць вынікі конкурсу двайнікоў у рамках выставы «Сьведкі часу. Партрэт у расейскім жывапісе і графіцы XVIII-XX стагодзьдзяў». Пачатак у 16.00.

Пасёлак Азярцо (Менскі раён). У Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца народнае сьвята «Масьленіца». Час правядзеньня: з 11.30 да 15.00.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Міжнародны дзень барацьбы за здаровыя вушы і слых.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1067 – адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея і злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Pyci. Дзякуючы той бітве ў летапісах упершыню згадваецца Менск.

1767 – памёр Ян Глаўбіц, клясык беларускай архітэктуры.

1843 – нарадзіўся Аляксандар Грэм Бэл, амэрыканскі навуковец, вынаходнiк тэлефона.

1861 – у Расейскай імпэрыі скасаваны прыгон: Аляксандар II выдаў маніфэст аб вызваленьні сялянаў.

1899 – нарадзіўся Юры Алеша, савецкі пісьменьнік, які паходзіў са зьбяднелай беларускай шляхты.

1900 – памёр Валенці Швыкоўскі, маршалак пружанскі, удзельнік паўстаньня 1863 году, мэцэнат.

1918 – падпісаны Берасьцейскі мір паміж Расеяй і Нямеччынай. Беларускія дзеячы пратэставалі супраць фактычнага падзелу тэрыторыі Беларусі. Паводле ўмоваў міру Расея адмаўлялася ад часткі тэрыторыі Беларусі па лініі Дзьвінск – Сьвянцяны – Ліда – Пружаны – Берасьце.

1933 – у Патсдаме канцлер Нямеччыны Адольф Гітлер абвясьціў пра ўтварэньне «Трэцяга райху».

1942 – нарадзіўся Ўладзімер Кавалёнак, беларускі касманаўт.

1944 – забіты Францішак Аляхновіч, беларускі пісьменьнік.

1953 – памёр Мікола Равенскі, беларускі кампазытар.

1991 – на рэфэрэндуме ў Латвіі 74% жыхарства прагаласавалі за незалежнасьць ад СССР, у Эстоніі – 83%.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Як сыфiлiтычныя сьпiрохэты ў варганiзьме, гэтак залазiць у душы паганая бальшавiцкая атрута. Няхай мае словы, словы «попутчiка», аздараўляюць гэтых бедных духам людзей. Няхай вучацца на маiм прыкладзе. Бо нi Тарашкевiч, нi Рак-Мiхайлоўскi, нi Гаўрылкiн, нi Дварчанiн – ды й ня пералiчыш iх усiх, нiчога вам ня скажуць. Адны з гэтых няшчасных, неразумных гнiюць ужо ў зямлi, iншыя – у концлягерах або вастрогах. Мне пашанцавала. Я шчэ жыву. Я на волi. Я магу яшчэ трымаць пяро ў руцэ. Ад свайго вызваленьня, восем год назад, я не пакiдаю пiсаць i гаварыць аб найстрашнейшым ворагу чалавецтва – аб бальшавiзьме. Мне калiсь ня верылi. Казалi, што гэта паэтыцкая выдумка. Хлусьня. Цяпер паверыце».

Францішак Аляхновіч, «У кіпцюрох ГПУ»