Украінскі парлямэнт просіць Раду бясьпекі ААН разгледзець сытуацыю ў Крыме. За адпаведную пастанову прагаласавалі 230 народных дэпутатаў.
«Вярхоўная Рада патрабуе ад Расейскай Фэдэрацыі спыніць крокі , якія маюць прыкметы замахаў на дзяржаўны сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласьць Украіны, у тым ліку адмовіцца ад падтрымкі сэпаратызму ва Ўкраіне ў любой форме. Са свайго боку , Вярхоўная Рада Ўкраіны адзначае , што ўсе грамадзянскія правы грамадзян Украіны расейскай нацыянальнасьці, гарантаваныя Канстытуцыяй Украіны і міжнароднымі абавязаньнямі Ўкраіны , у тым ліку моўныя, ёсьць і будуць у далейшым цалкам і няўхільна захаваныя ва Ўкраіне», — гаворыцца ў звароце .
Парлямэнтары таксама патрабуюць ад дзяржаў — гарантаў, у адпаведнасьці з Будапэшцкім мэмарандумам, падтрымаць ажыцьцяўленьне Радай бясьпекі ААН маніторынгу сытуацыі ў асобных рэгіёнах Украіны , у прыватнасьці ў Крыме.
У выпадку эскаляцыі сытуацыі парлямэнт патрабуе ад дзяржаў — гарантаў дабівацца неадкладных дзеяньняў Рады Бясьпекі ААН па аказаньні дапамогі Ўкраіне як дзяржаве — ўдзельніку Дамовы аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі, якая не валодае ядзернай зброяй.
Вярхоўная Рада запрашае ва Ўкраіну спэцыяльныя місіі пад эгідай АБСЭ і Рады Эўропы для праверкі належнага захаваньня правоў грамадзян Украіны ўсіх нацыянальнасьцяў і канфэсій у Крыме і іншых рэгіёнах Украіны.
У дакумэнце гаворыцца: «пасьля таго, як Вярхоўная Рада Крыму 26 лютага адмовілася разглядаць сэпаратысцкія ініцыятывы, узброеная тэрарыстычная групоўка, якая дзейнічае пад сьцягамі Расеі, на наступны дзень захапіла памяшканьні Вярхоўнай Рады і ўраду аўтаноміі. Сёньня былі спробы захопаў з боку невядомых узброеных байцоў аэрапорту ў Сімферопалі і аэрапорту Бельбек каля Севастопаля на тэрыторыі Крыму».
Вярхоўная Рада таксама выказала занепакоенасьць правядзеньня ў гэтыя дні ў Расіі маштабных ваенных вучэньняў і перадысьлякацыі войскаў у прыгранічных з Украінай рэгіёнах.
Міністр унутраных справаў Арсен Авакаў заявіў, што апошнія падзеі ў Крыме зьяўляюцца узброеным уварваньнем і акупацыяй.