Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў, камэнтуючы справаздачу Дзярждэпартамэнту ЗША аб захаваньні правоў чалавека ў сьвеце, адзначыў, што ў дакумэнце занадта мала ўвагі аддадзена пытаньню дыскрымінацыі ў Беларусі тых, хто імкнецца выкарыстоўваць у грамадзкай сфэры беларускую мову:
«Дэпартамэнт яшчэ вельмі мала напісаў пра дыскрымінацыю беларускамоўных у Беларусі. Таму што тут не выконваецца палажэньне Канстытуцыі пра роўнасьць дзьвюх моў.
Калі чалавек хоча аддаць дзіця ў расейскамоўную клясу, ніякай заявы пісаць ня трэба, аўтаматам пойдзе. А ўжо ў беларускамоўную — трэба заяву пісаць. І яшчэ ня факт, што набярэцца дастаткова ахвотных і яе задаволяць. Колькі ТБМ ні патрабаваў ад уладаў, каб заяву пісалі і ў расейскія клясы — усё марна. Выходзіць, беларускамоўных лічаць за людзей другога гатунку, калі просяць заяву пісаць.
Калі чалавек прыходзіць у падатковую інспэкцыю, там атрымлівае ўсю дакумэнтацыю па-расейску. Колькі людзі ні прасілі перакласьці гэтыя паперы, няма ніякага толку. Тое самае ў іншых месцах. Напрыклад, на новым Цэнтральным аўтавакзале ўся візуальная інфармацыя — на расейскай і ангельскай мовах.
Выходзіць, улады ня хочуць выконваць пастанову праведзенага імі ж рэфэрэндуму пра роўнасьць моваў. Цяпер у Беларусі па-беларуску вучыцца ў школах толькі 15 працэнтаў дзяцей. А беларусаў у нашай краіне 80 працэнтаў. Было б лягічна, каб і 80 працэнтаў школьнікаў займаліся ў школе па-беларуску.
Таму я лічу, што Дзярждэпартамэнт абмежаваўся вельмі вузкай фармулёўкай што да дыскрымінацыі беларускай мовы. Я б шмат чаго дадаў да яе».