Дзень Волі пад гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»

Шэсьце на Дзень Волі, 2013 году

У Менску адбылося першае паседжаньне аргкамітэту сьвяткаваньня Дня Волі 25 сакавіка.
Удзельнікі аргкамітэту, сярод якіх былі прадстаўнікі АГП, БСДП, кампаніі «Гавары праўду», Партыі БНФ, руху «За свабоду», не прыйшлі да агульнай думкі, калі праводзіць шэсьце.

Сярод варыянтаў — удзень 23 сакавіка (нядзеля) ці вечарам 25 сакавіка (аўторак).

Пры гэтым ніхто не спрачаўся наконт маршруту: збор на пляцоўцы каля Акадэміі навук, шэсьце да плошчы Якуба Коласа, адзначае прэсавая служба руху «За свабоду».

Арганізатары прапануюць удзельнікам акцыі вывучыць гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і сьпяваць яго падчас шэсьця і мітынгу.

Тэкст гімну Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» быў упершыню апублікаваны 30 кастрычніка 1919 году ў газэце «Беларусь» пад назвай «Ваяцкі марш». Музыку напісаў Уладзімер Тэраўскі. У якасьці гімну марш быў прыняты ў 1920 годзе.

Некаторыя варыянт гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»


Your browser doesn’t support HTML5

Хор Равенскага — Мы выйдзем Шчыльнымі радамі


Your browser doesn’t support HTML5

Мужчынскі хор «Унія» — Мы выйдзем шчыльнымі радамі


Your browser doesn’t support HTML5

Музычны праект «Я нарадзіўся тут» — Мы выйдзем шчыльнымі радамі



Слайд-шоў пра Дні Волі розных гадоў (2013)


24 Дні Волі