Што такое карагінан або ксантанавая камедзь? І такія інгрэдыенты мы можам сустрэць на этыкетках. Таму сёньня пачнём тэму — як іх чытаць і разьбірацца ў складзе прадуктаў.
Пачнем з «простага» прадукту — ёгурту з чарніцамі «Данон».
Склад: абястлушчанае малако, вада, цукар, вяршкі, сухое абястлушчанае малако, загушчальнікі: Е1442, жэлятын; ёгуртавая закваска; фруктовая дабаўка (чарніцы, цукровы сіроп, цукар, загушчальнікі: Е1442, карагінан, ксантанавая камедзь; фарбавальнік — канцэнтраваны сок чорнай морквы, араматызатар ідэнтычны натуральнаму чарніцы; рэгулятары кіслотнасьці: цытрат натрыю, цытрынавая кіслата).
Інгрэдыенты на этыкетцы ўказваюцца ў парадку іх масавай долі ў прадукце: гэта значыць спачатку ўказваецца інгрэдыент, якога больш за ўсё. У дадзеным выпадку асноўныя інгрэдыенты — абястлушчанае малако, вада і цукар. Дарэчы, у салодкіх ёгуртах, як правіла, доля цукру складае прыкладна 10%, гэта значыць шкляначка ёгурту 125 мл зьмяшчае каля 12 грамаў цукру, або 3 чайныя лыжкі.
Давайце «раскадуем» некаторыя інгрэдыенты.
Е1442 або гідраксіпрапілдыкрахмалфасфат, ён жа мадыфікаваны крухмал. Атрымліваюць шляхам апрацоўкі крухмалу прапіленаксідам і фосфарнай кіслатой. У выніку крухмал робіцца больш устойлівым да кіслотнага і шчолачнага асяродзьдзя, забясьпечвае лепшы колер і бляск прадуктаў і мае вельмі добрыя ўласьцівасьці пры замарожваньні-адтаваньні. Е1442 дазволены для выкарыстаньня ў харчовай прамысловасьці ў Эўропе і ЗША. Адсутнічаюць дадзеныя пра якія-небудзь пабочныя эфэкты, апроч таго, што можа запаволіць ператраўленьне ежы ў кішачніку.
Цытрат натрыю або Е331. Рэгулюе кіслотнасьць прадукту. Мае выяўлены кіслы смак і ўваходзіць у склад шматлікіх газаваных напояў.
Карагінан або E407 — загушчальнік, выраблены з марской водарасьці. У Эўропе карагінан не дазволены да выкарыстаньня ў харчаваньні немаўлят, бо дагэтуль няма кансэнсусу наконт яго бясьпекі для здароўя, у прыватнасьці здароўя дзяцей.
Ксантанавая камедзь або E415, уяўляе сабой поліцукрыд, вылучаны бактэрыяй Xanthomonas campestri, выкарыстоўваецца ў якасьці харчовага загушчальніка. Вырабляецца шляхам фэрмэнтацыі глюкозы, цукрозы або ляктозы. Пасьля пэрыяду закісаньня, рост полісахарыдаў (то бок прадуктаў фэрмэнтацыі) спыняюць з дапамогай ізапрапілавага сьпірту, пасьля чаго іх сушаць і перамолваюць у парашок. Пазьней, парашок зьмешваюць з вадкасьцю і выкарыстоўваць па прызначэньні.
Акрамя інгрэдыентаў, на этыкетцы неабходна ўказваць энэргетычную вартасьць і склад макраэлемэнтаў прадукту — гэта значыць, колькі вугляводаў, бялкоў і тлушчаў у ім утрымліваецца. У дадзеным выпадку, 100 г ёгурту ўтрымлівае 2.9 г бялку, 1.6 г тлушчу і 15.7 г вугляводаў. Многа гэта ці мала?
Што датычыцца бялку, у сярэднім чалавеку з вагой 70 кг неабходна прыкладна 55 г бялку на дзень. Порцыя ёгурту ўтрымлівае 3.2 г, або 6 адсоткаў ад нормы.
Калі браць сярэдняе значэньне, здаровае спажываньне тлушчаў — недзе 60 г на дзень. Порцыя ёгурту ўтрымлівае, такім чынам, менш за 3 адсоткі ад нормы.
Вугляводы. У здаровым харчаваньні вугляводы пераважаюць над астатнімі макраэлемэнтамі і складаюць 40-60 адсоткаў ад спажыванай энэргіі. У пераліку на грамы гэта складзе прыкладна 200-400 грамаў. Такім чынам, гэтая порцыя ёгурту ўтрымлівае 5-10% ад нормы.
Што азначае фраза «у тым ліку цукрозы 9.8 г»? Цукроза — гэта іншая назва звычайнага сталовагу цукру. Шкляначка ёгурту з чарніцамі «Данон» утрымлівае, як было дапушчана вышэй, 10.7 г цукру, альбо амаль 3 чайныя лыжкі.
Ну а колькі ж там чарніц? Паколькі чарніцы стаяць на 10-м месцы ў сьпісе інгрэдыентаў, гэта значыць, што іх там зусім няшмат.