«У Лукашэнкі не засталося ніякіх шанцаў захаваць нэўтралітэт у канфлікце Расеі з Украінай, — лічыць палітычны аналітык Раман Якаўлеўскі. — Ва Ўкраіне не засталося ні пралукашэнкаўскіх, ні прарасейскіх сіл. Лукашэнку больш няма куды падзецца, як падтрымаць Пуціна».
Беларускі МЗС у асобе прэс-сакратара Дзьмітрыя Мірончыка заявіў, што стасункі з кіраўніцтвам Украіны Беларусь будзе будаваць па меры фармаваньня ва Ўкраіне новых органаў улады. «Давайце пачакаем яго фармаваньня», — заявіў Дзьмітры Мірончык 27 лютага.
«Пазыцыя Беларусі што да Ўкраіны цалкам супадае з пазыцыяй Масквы», — лічыць Раман Якаўлеўскі.
«Прэм’ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў раней казаў: „Нам не зразумела, з кім цяпер гаварыць“. Словы беларускага МЗС цалкам супадаюць з гэтай пазыцыяй.
Нагадаю, што ў Беларусі ёсьць афіцыйная дамоўленасьць з Масквой пра каардынацыю зьнешняй палітыкі.
У адрозьненьне ад сытуацыі вайны з Грузіяй, калі Лукашэнка ўстрымаўся ад таго, каб падтрымаць пазыцыі Расеі адносна Абхазіі, у выпадку канфлікту ў Крыме гэта яму ня ўдасца. Тады ён спаслаўся на тое, што калі падтрымае Расею, то Беларусь страціць чарговыя траншы заходніх крэдытаў. Але цяпер ужо ў яго толькі расейскія траншы, і то яны ідуць неахвотна і на вельмі жорсткіх умовах. Ён на павадку.
Што будзе далей? Можна толькі нагадаць, што на мінулым тыдні ў Міністэрстве абароны Беларусі прайшоў шэраг сустрэч міністра абароны з генэральным сакратаром АДКБ, паміж начальнікамі штабоў АДКБ і Беларусі. Я лічу, што ў першую чаргу яны абмяркоўвалі ўкраінскую сытуацыю. Якім чынам — нам не вядома.
Таму я прагназую, што Беларусь узмоцніць мяжу з Украінай.
Ва Ўкраіне не засталося ні пралукашэнкаўскіх, ні прарасейскіх сіл. Кіеўская палітыка вяртаецца ў заходні, эўраатлянтычны кірунак. Цяпер украінскі МЗС узначаліў празаходні чыноўнік. Былы міністар замежных спраў Украіны Барыс Тарасюк стаў цяпер міністрам па эўраінтэграцыі. І гэты вэктар ва Ўкраіне будзе ўзмоцнены. Усе гутаркі пра Мытны саюз і Ўкраіну трэба забыць. Гэта нерэальна.
Пасьля 19 сьнежня 2010 году ў Лукашэнкі няма ніякага выбару. Рэанімаваць дыялёг з Захадам — гэта казка, я лічу. Ён сябе моцна прывязаў да Пуціна. І ўжо што тычыцца Беларусі, тут Пуцін ужо такой паразы не дапусьціць, як з Украінай».
У матэрыялах, апублікаваных рэсурсам Wikileaks, сьцьвярджалася, што падчас перамоваў зь міністрам замежных спраў Эстоніі Урмасам Паэтам Аляксандар Лукашэнка абвінавачваў Расею, што тая справакавала вайну з Грузіяй, і скардзіўся, што Крэмль змушае яго прызнаць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Матэрыялы тычацца 2009 году.
Пасьля 2010 году пазыцыя Аляксандра Лукашэнкі адносна расейска-грузінскай вайны 2008 году кардынальна зьмянілася. Ён заявіў, што Расея не вяла з Грузіяй ніякай вайны.