Свабоду міліцыі, дворнікам, настаўніцам! (прома кампаніі)

Свабоду Хакеістам. Рэклямная кампанія Радыё Свабода

У інтэрнэце і на вуліцах беларускіх гарадоў стартуе кампанія прамоцыі незалежных мэдыяў «Свабоду ўсім». Мэта кампаніі — папулярызаваць сярод беларусаў альтэрнатыўныя крыніцы інфармацыі, недзяржаўныя СМІ і сацыяльныя сеткі.

«Свабоду марозіву! Свабоду настаўніцам! Свабоду дажынкам!» — і іншыя забаўныя споклічы зьявяцца на налепках, майках, плястыкавых пакетах, і натуральна, у інтэрнэт-прасторы.

Ідэя належыць рэклямнай студыі Adliga, а менавіта — мастаку Артуру Вакараву.

Прома-цізер кампаніі:


Кампанію ініцыявала Радыё Свабода. Яе падтрымалі суполкі вКонтакте «Мая краіна Беларусь», «Плошча працягваецца тут», а таксама творчая прастора Арт Сядзіба. Кампанія працягнецца некалькі месяцаў.

Каб падтрымаць кампанію і атрымаць прадукцыю для распаўсюду, зьвяртайцеся на наш традыцыны электронны адрас radiosvaboda@gmail.com.