Афіцыйны дзень нараджэньня Пятра Машэрава – 13 (26) лютага. Кажуць, сам ён адзначаў 13-га, але аб’ектыўна там, дзе ён нарадзіўся, пад нямецкай акупацыяй, было 26-га. У кожным разе блытаніна старога і новага стыляў не зашкодзіць нам прыгадаць аднаго з самых яркіх кіраўнікоў Беларусі.
Падсумоўваючы шматлікія апытаньні.
А хто, па-вашаму, быў перад Лукашэнкам? Канечне, Машэраў. А перад Машэравым? Перад ім была вайна, ён і прыйшоў з партызанаў. А што было перад вайной? Канечне, рэвалюцыя. А перад ёй? Перад рэвалюцыяй, вядома ж, быў цар.
Так выглядае найбольш дакладнае апісаньне гісторыі сёньняшнім маладым беларускім чалавекам «з вуліцы». І колькі б яно ні зьдзіўляла чалавека абазнанага, падобнае апісаньне праз 50 гадоў пасьля нас будзе «мэтадалягічна» мала адрозьнівацца ад гэтага. Прынамсі, ужо цяпер ясна, што Машэраў перайграў Лукашэнку і для нашчадкаў наш час будзе працягам эпохі Машэрава, а ні чым іншым.
Нават зьнешне – той самы герб і сьцяг, тая самая вайна ў цэнтры ідэалёгіі, тая самая русіфікацыя. Але...
Постаць Машэрава не падзяляла беларусаў як народ на прыхільнікаў і праціўнікаў. І зьнішчэньне старых гарадоў, і ліквідацыю беларускай школы ў гарадах, і русіфікацыю ў цэлым можна было сьмела вешаць на Маскву і яе прадстаўніка – другога сакратара ЦК, які «ў рэспубліках» абавязкова павінен быў быць этнічным расейцам. А Машэраў што? Чалавекам ня грэбаваў. Сябраваў з Караткевічам і іншымі пісьменьнікамі, дбаў пра аўтарытэт культуры, вунь сам выбіраў месца пад першы беларускі скансэн. Што яшчэ? Не трымаў службу бясьпекі з соцень галаварэзаў, грошы на сябе не транжырыў, усьміхаўся па-добраму і ўвогуле аўтарытарным кіраўніком ня быў. Над ім была Масква, дый пад ім начальства не пачувалася пустымі марыянэткамі. Згадайце, які быў тагачасны МУС і да каго вы падыходзілі на вуліцы, каб спытацца дарогу ці час – да міліцыянта, як да бюро даведак. Цяпер пра такое сьмешна й падумаць.
Ясна, што ўсяго было пры Машэраве. Тая ж бяздумная мэліярацыя. Але ці так ужо сёньня гэта хвалюе беларусаў у большасьці. Асабліва малодшыя пакаленьні. Машэраў зь ягонай чалавечай абаяльнасьцю ўмудрыўся неяк ня склейвацца ні з чым дрэнным і злачынным. Ён – гатовы пэрсанаж для гістарычнай ідэалізацыі. Ён увабраў у сябе ўсё беларускае 20-е стагодзьдзе – усё, што было да яго і ўсё, што было пасьля. Усе дасягненьні Шушкевіча і ўсё значнае, што было пры Лукашэнку – бо Лукашэнка – гэта стылістычна ўсё яшчэ 20-е стагодзьдзе. Таму праз 50 гадоў малады беларускі чалавек упэўнена скажа, што Домрачава ўпершыню ў гісторыі жаночага біятлёну выйграла для Беларусі тры алімпійскія мэдалі ў часы – Машэрава.
Машэраў, які рэальна кіраваў краінай 15 гадоў, працягвае зьбіраць свой міталягічны капітал, бо народ звычайна ведае гісторыю як міт.
А Лукашэнка ўвойдзе ў аналы – як Панцеляймон Панамарэнка. Іх будуць згадваць, калі спатрэбіцца распавесьці пра сталінскія рэпрэсіі і зьяўленьне беларускіх палітвязьняў, палітычныя забойствы і наступ на беларускую культуру, нявечаньне беларускай прыроды і вобразу беларускіх гарадоў.