«Мы жывем па суседзтве, таму павінны будаваць з украінскім народам прагматычныя, блізкія, сяброўскія адносіны заўсёды», — заявіў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандар Міхневіч на інфармацыйнай сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны.
Міхневіч запэўнівае, што ніякіх адмысловых дырэктываў што да ўкраінскай тэмы ў МЗС Беларусі няма.
«Нашы заявы, якія гучалі ў апошні час, былі накіраваныя на наступныя аспэкты. Першае — неўмяшаньне ва ўнутраныя справы Ўкраіны. Другое — вырашэньне пытаньняў унутры Ўкраіны тымі канстытуцыйнымі і законнымі мэтадамі, якія прапісаныя. Трэцяе — заклік не чыніць ціску звонку на ўкраінскія падзеі, хай сам украінскі народ разьбярэцца. Чацьвёрты аспэкт, які нас трывожыў і трывожыць, — бясьпека нашых грамадзянаў. І тут мы жорстка заяўлялі, што такіх фактаў быць не павінна, тым больш у брацкай, сяброўскай, суседзкай краіне. І мы, як лекары, кіраваліся правілам «не нашкодзь», — сказаў намесьнік кіраўніка МЗС.
Міхневіч адзначыў, што новая ўлада ў Украіне пакуль фармуецца. Калі завершыцца працэс фармаваньня новага ўраду, абяруць прэм’ер-міністра, будзе абвешчана праграма новага ўраду, тады МЗС Беларусі выступіць з заявай, выкажа сваю пазыцыю і распачне адпаведныя крокі, патлумачыў Міхневіч.
«Галоўнае — каб мы працягнулі актыўнае эканамічнае ўзаемадзеяньне, — кажа чыноўнік МЗС. — У нас 7 мільярдаў даляраў быў таваразварот, цяпер ён крыху ўпаў з-за крызісу, але для нас гэта калясальны эканамічны партнэр. У нас блізкая мэнтальнасьць, зьмяшаныя сем’і, у нас няма разьдзяляльных рысаў, а толькі плюсы».
Адказваючы на пытаньне ўдзельніка сустрэчы, Міхневіч ня выключыў, што Беларусь можа прыняць на лекаваньне пацярпелых ад сутычак у Кіеве: «Ня бачу ніякіх аргумэнтаў супраць гэтага падыходу, дзякуй за добрую прапанову. Пасьля ўзгадненьня гэтага пытаньня зь Міністэрствам аховы здароўя — ня бачу ніякіх перашкодаў».
Новы ўрад Украіны павінен быць сфармаваны 27 лютага — такое заданьне паставіў перад кіраўнікамі дэпутацкіх фракцыяў і групаў выканаўца абавязкаў прэзыдэнта краіны, старшыня Вярхоўнай рады Аляксандар Турчынаў, піша БелаПАН.