Каля 70 чалавек затрыманыя ў Маскве за спробу ўдзельнічаць у несанкцыянаванай акцыі ў падтрымку вязьняў «Балотнай справы».
«Інтэрфаксу» ў прэс-службе МУС Расеі па Маскве паведамілі пра факт затрыманьня, указаўшы, што затрыманыя парушалі грамадзкі парадак.
Паведамляецца, што ў цэнтральнай частцы Масквы ў панядзелак увечары сабраліся каля 300 чалавек.
70 затрыманых цяпер дастаўляюцца ў аддзелы паліцыі для прыняцьця рашэньня аб прыцягненьні да адказнасьці.
Раней паведамлялася, што ў аўтазак трапілі Надзея Талаконьнікава, Марыя Алёхіна, Барыс Нямцоў і Аляксей Навальны, піша gazeta.ru.
Таксама затрыманы беларускі актывіст Максім Вінярскі.
Дэмакратычны актывіст, каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, які прыехаў у Маскву падтрымаць фігурантаў так званай «балотнай справы», затрыманы другі раз за дзень.
Спачатку ён у ліку іншых пратэстоўцаў быў затрыманы ў Вялікім Татарскім завулку перад будынкам суду, дзе слухаліся справы асуджаных за удзел у травеньскіх акцыях 2012 году, але праз некалькі гадзін быў выпушчаны пасьля складаньне пратаколу за «пераход дарогі ў не прызначаным для гэтага месцы».
Другі раз беларускага актывіста схапілі падчас вечаровай акцыі апазыцыі на Манежнай плошчы. Тэлефанаваньне карэспандэнта Свабоды засьпела Максіма Вінярскага акурат у аўтазаку: «Так, маю час пагаварыць, бо я ўжо ў аўтазаку», — не губляе пачуцьця гумару суразмоўца.
«Прыкладна а 18:50 мы выйшлі з падземнага пераходу на Манежную плошчу недалёка ад помніка Жукаву. Тут, адразу каля выхаду з пераходу, падыход да самой плошчы і помніка быў перакрыты жалезнымі бар’ерамі. Каля гэтых агароджаў стаяў другі апэратыўны полк АМАПу. Праз нейкі час байцы пачалі выцясьняць людзей, як яны самі казалі, у бок плошчы Рэвалюцыі. Тых, хто спрабаваў задаваць ім пытаньні ці казаў, што ня хоча туды ісьці, адвольна затрымлівалі. Таму што аднаго чалавека хапаюць, цягнуць, а іншага — не. Сярод першых, без усялякага тлумачэньня, быў затрыманы і я. Тут нас у аўтазаку чалавек 15, зараз вось чакаем — што будзе далей? Але, здаецца, ўсё яшчэ працягваецца, бо аўтазак не зьяжджае і тыя, хто тэлефануюць звонку, кажуць, што супрацьстаяньне мае месца. Я так разумею, што асноўныя падзеі цяпер адбываюцца на вуліцы Цьвярской. Даволі далёка ад нас».
Карэспандэнт: «Што могуць урэшце прад’явіць?».
«Пакуль цяжка сказаць, бо мы ж ня ведаем, што ім загадаюць. Калі ім загадаюць лічыць гэта масавай акцыяй ці непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням супрацоўнікаў паліцыі (дарэчы, ніякіх патрабаваньняў насамрэч не было), то яны гэта і напішуць. Тактыка фальсыфікацыі — для іх гэта цяпер норма. Гэтак жа, як і для іх беларускіх калегаў».