Сынод Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату (УПЦ КП) прапанаваў духавенству УПЦ Маскоўскага патрыярхату неадкладна пачаць дыялёг пра аб’яднаньне.
З гэтым жа заклікам сынод зьвярнуўся да некаторых эпархіяў Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (УАПЦ).
Сынод заклікаў да «неадкладнага пераадоленьня падзелу праваслаўнай царквы ва Ўкраіне», паведамляе «Коммерсантъ-Украина».
«Відавочная неабходнасьць стварэньня адзінай памеснай Украінскай праваслаўнай царквы, якая будзе граць аб’яднаўчую ролю ў грамадзтве. Супярэчнасьці паміж нашымі цэрквамі паглыбляюць грамадзкія падзелы. З дапамогай Божай гэтаму варта пакласьці канец!» — гаворыцца ў заяве.
Сынод УПЦ Кіеўскага патрыярхату тут жа накіраваў зварот да духавенства УПЦ Маскоўскага патрыярхату.
«Існуючы падзел мае зьнешнепалітычную прычыну — дзеяньні Крамля. Але ўлічваючы, што цяпер уплыў Расеі на Ўкраіну рэзка аслаб, аб’яднаньне можа адбыцца», — заявіў сакратар сыноду УПЦ КП архіяпіскап Яўстраці (Зора).
У УПЦ МП ініцыятыву УПЦ КП успрынялі даволі стрымана.