На Майдане падзякавалі беларусам

Мітынг на Майдане (у цэнтры - Юлія Цімашэнка).

Былы міністар унутраных спраў Украіны Юры Луцэнка са сцэны Майдана незалежнасьці ў Кіеве падзякаваў усім, хто зрабіў свой унёсак у перамогу над “дыктатурай Януковіча”.
Сярод шматлікіх груп змагароў Майдана былі названыя і беларусы.

“Асаблівую падзяку выказваем братам-беларусам, якія былі ў ліку першых ахвяр”, -- заявіў Юры Луцэнка. Шматтысячны Майдан яго горача падтрымаў:

«Малайцы!»

У студзені пад час крывавых падзей у Кіеве адным зь першых загінуў беларус Міхаіл Жызьнеўскі.