Харкаўскія палітыкі-«сэпаратысты» ўцяклі ў Расею

"Гепа допа", Генадзь Кернес і Міхаіл Добкін на карыкатуры на выставе Юлія Жураўля

Кіраўнік Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі Міхаіл Добкін і мэр Харкава Генадзь Кернес пакінулі тэрыторыю Украіны ў напрамку Расеі праз прапускны пункт Гаптоўка.

Пра гэта піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» часовы кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў Украіны Арсень Авакаў. Яшчэ ў гэты дзень Міхаіл Добкін і Генадзь Кернес выступалі на зьезьдзе дэпутатаў Усходу і Поўдня Украіны, ініцыяваным менавіта Добкіным і Кернесам. На гэтым сходзе заклікалі браць уладу ў рэгіёнах у «свае рукі» і гаворка ішла аб магчымасьці фэдэралізацыі Украіны. Але адразу пасьля зьезду Добкін і Кернес зьніклі.

Раней Служба бясьпекі Украіны папярэдзіла, што рэзка і жорстка будзе рэагаваць на любыя сэпаратысцкія заявы ўкраінскіх палітыкаў.



ЖЫВЫ БЛОГ