МЗС Беларусі: Украінскіх чыноўнікаў у нас няма

22 лютага МЗС Беларусі заявіў, што на тэрыторыі краіны няма ўкраінскіх чыноўнікаў і палітыкаў, як пра тое пішуць некаторыя мэдыі.
«У сувязі з паведамленьнямі, якія зьяўляюцца ў асобных сродках масавай інфармацыі адносна таго, што на тэрыторыі Беларусі схаваліся высокапастаўленыя чыноўнікі і палітыкі Ўкраіны, і пагрозамі, якія паступаюць ў пасольства Беларусі ва Ўкраіне, заяўляем, што дадзеная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці. Такіх асоб на тэрыторыі Беларусі няма», — напісана ў заяве МУС Беларусі на афіцыйным сайце ўстановы.