Палітоляг Юры Чавусаў лічыць, што пакуль яшчэ вельмі рана рабіць канчатковыя высновы што да падзеяў ва Ўкраіне і магчымай адстаўкі прэзыдэнта Віктара Януковіча.
Чавусаў перакананы, што беларускай апазыцыі трэба мець адказ на пытаньне пра тое, ці ўкраінскі сцэнар — гэта тое, што беларускія дэмакраты прапануюць беларускаму грамадзтву.
«Ужо можна казаць як пра тое, што беларускае грамадзтва, канечне, узрушанае тымі падзеямі, якія адбываліся. Напрыклад, падчас агітацыйнай кампаніі на мясцовых выбарах, падчас збору подпісаў шмат хто са зборшчыкаў казаў, што вельмі шмат людзей запытваецца пра Ўкраіну. Таму беларускай апазыцыі трэба даваць адказ на пытаньне, ці ўкраінскі сцэнар — гэта той сцэнар, да якога апазыцыя рыхтуе беларускае грамадзтва. Што тычыцца ўладаў, то ў беларускія ўлады скіраваныя на ўзмацненьне бясьпекі, будуць узмацняць спэцслужбы і сілавы блёк», — кажа, Чавусаў.