Больш за два тыдні таму стала вядома, што з жодзінскай калёніі адправілі па этапе ў калёнію ў Горках палітвязьня Васіля Парфянкова, але дагэтуль няма пацьверджаньня, што яго туды прывезьлі.
Грамадзкая актывістка, рэжысэр Вольга Мікалайчык кажа, што дагэтуль няма зьвестак, дзе знаходзіцца Парфянкоў.
У калёніі ў Горках і ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньня МУС пра Парфянкова таксама нічога не паведамляюць.
«Нават адвакату нічога не кажуць. Калі яна зьвяртаецца туды пісьмова, дык хоць нешта адказваюць, але не па-сутнасьці. А калі тэлефануе, дык ўвогуле нічога», — кажа Мікалайчык.
Удзельнік Плошчы 2010 года Васіль Парфянкоў асуджаны на год зьняволеньня за парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду, які атрымаў пасьля неаднаразовых затрыманьняў на акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі. Пасьля суду ў сьнежні 2013 года Васіля Парфянкова накіравалі ў жодзінскую калёнію парад тым, як адправіць ў Горкі. Калёнія ў Горках вядомая жорсткімі ўмовамі і асаблівым стаўленьнем адміністрацыі да палітвязьняў.