Прадстаўнікі памежнага камітэту і Міністэрства ўнутраных справаў не пацьвярджаюць інфармацыю, што былы выканальнік абавязкаў кіраўнік МУС Украіны Віталь Захарчанка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.
Ці перасякаў Віталь Захарчанка украінска-беларускую мяжу? — спытаў карэспандэнт Радыё Свабода ў прэсавага сакратара ПК Аляксандра Цішчанкі.
«Па-першае, гэта пытаньне да памежнікаў Украіны. Па-другое, хіба Захарчанка абвешчаны ў вышук, што за ім мусяць сачыць? Гэта прыватная асоба. Не, ў мяне няма інфармацыі, што ён прыехаў у Беларусь», — заявіў Аляксандр Цішчанка.
Прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалкевіч таксама заявіў, што ня мае інфармацыі пра знаходжаньне Віталя Захарчанкі ў Беларусі
Раней украінскія СМІ паведамілі , адхілены ад пасады выканаўца абавязкаў кіраўніка МУС Віталь Захарчанка — накіраваўся ў Беларусь.