Юлія Цімашэнка ў фотаздымках

Юлія Цімашэнка з мужам Аляксандрам, Кіеў, 2004

Юлія Цімашэнка зьвяртаецца да амонаўцаў, якія ахоўваюць рэзыдэнцыю прэзыдэнта ў Кіеве падчас Аранжавай рэвалюцыі ў лістападзе 2004 году

Лідэры Аранжавай рэвалюцыі Віктар Юшчанка (зьлева) і Юлія Цімашэнка сьпяваюць нацыянальны гімн разам з прыхільнікамі ў сьнежні 2004 году

Прыхільнікі Юліі Цімашэнкі нясуць яе падчас масавага мітынгу ў Кіеве ў лістападзе 2005 году, каб адзначыць першую гадавіну Памаранчавай рэвалюцыі

Прэм'ер-міністар Юлія Цімашэнка і дэпутаты ад яе блёку перадаюць скрынкі дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць іх абвінавачаньні ў махлярстве на прэзыдэнцкіх выбарах Украіны ў Вышэйшым адміністрацыйным судзе ў Кіеве ў лютым 2010 году

Юлія Цімашэнка як лідэр палітычнай апазіцыі гаворыць з журналістамі ў будынку парлямэнту ў Кіеве ў траўні 2010

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель (зьлева) вітае лідэра ўкраінскай апазыцыі Юлію Цімашэнку пасьля пасяджэньня Эўрапейскай народнай партыі ў Бэльгіі, у сакавіку 2011

Юлія Цімашэнка (справа) выступае ў судзе ў Кіеве ў кастрычніку 2011 году

Юлія Цімашэнка глядзіць праз акно турэмнай камэры ў Кіеве ў лістападзе 2011 году

Юлія Цімашэнка паказвае сінякі ад меркаванага жорсткага абыходжаньня зь ёй пад вартай у красавіку 2012 году

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце (зьлева) трымае руку зьняволенай Юліі Цімашэнкі ў часе візыту ў бальніцу Харкава, дзе Цімашэнка праходзіць лячэньне, 2012

Яўгенія Цімашэнка, дачка Юліі, наведвае выставу пра гісторыю яе маці ў Парыжы ў чэрвені 2012 году

Цімашэнка знаёміцца з новымі абвінавачаньнямі супраць яе ў бальнічнай палаце ў Харкаве ў студзені 2013 году

Апазыцыйныя дэпутаты ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны разгарнулі банэр падчас дэманстрацыі ў падтрымку Цімашэнкі ў траўні 2013 году