Рада вызваліла ад перасьледу ўсіх актывістаў Майдану

Вярхоўная Рада прыняла закон аб недапушчэньні перасьледу затрыманых удзельнікаў масавых акцыяў пратэсту.
Згодна з законам ад адказнасьці вызваляюцца ня толькі тыя, хто ўжо быў затрыманы, але і тыя, супраць каго такія справы могуць быць распачатыя.

Закон таксама вызваляе ад адміністрацыйнай адказнасьці ўсіх, каму выпісалі штрафы і ў каго забралі правы, у тым ліку аўтамайданаўцаў.