Адна з прычынаў, чаму так цяжка людзям на Захадзе растлумачыць, што адбываецца ва Ўкраіне, палягае ў тым, што сытуацыю ў Кіеве журналісты апісваюць, выкарыстоўваючы стэрэатыпы і клішэ, якія насамрэч зьяўляюцца паклёпамі на ўкраінцаў і Ўкраіну.
Гэтак лічыць амэрыканская журналістка Эн Эплбаўм, якая растлумачвае чытачам Washington Post некаторыя з такіх клішэ:
«Для пачаткоўцаў у тэме — як, насамрэч, і для тых, хто сочыць за ёю на працягу многіх гадоў — украінскі крызіс можа падацца каламутным. Украінцы маюць прэзыдэнта, Віктара Януковіча, які надаў сабе дыктатарскія паўнамоцтвы, а потым адмяніў некаторыя зь іх; ён абвясьціў замірэньне, а потым парушыў яго; ён кажа, што рупіцца пра захаваньне законнасьці, але выкарыстоўвае бандытаў, якія выцягваюць журналістаў з аўтамабіляў і страляюць у іх. Украінская апазыцыя, тым часам, мае трох асобных лідэраў, якія часам кантралююць, а часам не кантралююць украінскі рух пратэсту.
Гэтая непразрыстасьць дапамагае зразумець, чаму Ўкраіна пасьля многіх гадоў стабільнасьці раптам стала агрэсіўнай і непрадказальнай. Яна таксама дапамагае зразумець, чаму так шмат людзей унутры краіны і за яе межамі выкарыстоўваюць гістарычныя клішэ для апісаньня сытуацыі. Часта гэтыя клішэ служаць інтарэсам тых, хто імі карыстаецца. Часам яны зьяўляюцца ўсяго няўдалымі спрашчэньнямі. У любым выпадку, тое, пра што я зараз напішу, зьяўляецца даведнікам па тэрмінах, словах і фразах, да якіх трэба адносіцца з глыбокім скептыцызмам:
Брацкая дапамога — гэта савецкі выраз, якім калісьці апраўдвалі савецкія ўварваньні ў Прагу ў 1968 годзе і ў Аўганістан у 1979 годзе. «Брацкая дапамога» мела на мэце прадухіліць падзеньне прасавецкіх марыянэткавых дзяржаваў, ці то гвалтоўнае, ці то мірнае. У сьнежні прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін назваў Украіну «брацкай» краінай, даючы зразумець, што ён бачыць яе як марыянэткавую дзяржаву. На гэтым тыдні адзін з дэпутатаў расейскага парлямэнту заявіў, што ён і яго калегі «гатовыя даць усю неабходную дапамогу, калі толькі брацкі ўкраінскі народ папросіць яе». Гэта можа быць сыгнал для прарасейскіх арганізацый унутры Ўкраіны, каб яны папрасілі вайсковага ўмяшаньня.
Антытэрарыстычная апэрацыя — гэты выраз паходзіць з пуцінскай эпохі, і яго выкарыстоўвалі для апраўданьня расейскага ўварваньня ў Чачню ў 1999 годзе. «Антытэрарыстычная апэрацыя» ў гэтым кантэксьце азначае, што ўсё дазволена: Назва дала расейскім вайскоўцам карт-блянш на зьнішчэньне Грознага, чачэнскай сталіцы. Вось чаму шмат хто адрэагаваў з жахам на заяву ўкраінскага міністэрства абароны ў пачатку гэтага тыдня, што армія «можа быць выкарыстаная ў антытэрарыстычных апэрацыях на тэрыторыі Украіны».
Дзяржаўны пераварот — гэты больш шырокі выраз выкарыстоўваўся зь лістапада як украінскім урадам, так і расейскімі камэнтатарамі для апісаньня вулічных пратэстаў у Кіеве і ў іншых месцах. Ён можа азначаць што заўгодна, ад «мірных пратэстаў, якія нам не падабаюцца» да «пратэстаў з выкарыстаньнем гвалту ў дачыненьні да паліцыі», але, у любым выпадку, гэты тэрмін выкарыстоўваецца, каб апраўдаць разгортваньне «антытэрарыстычнай апэрацыі» і ён не абавязкова датычыць фактычнага дзяржаўнага перавароту.
Нацыст або фашыст — гэтыя адмоўныя гістарычныя тэрміны выкарыстоўваліся як расейскімі, так і ўкраінскімі чыноўнікамі на працягу многіх месяцаў, каб апісаць шырокі спэктар апазыцыйных лідэраў і груп. У інтэрнэце кружылі фальшывыя фатаграфіі неіснуючых гітлераўскіх плякатаў у Кіеве; нядаўна міністар замежных справаў Расеі чытаў лекцыю сваім нямецкім калегам пра тое, што яны, маўляў, падтрымліваюць людзей, якія захапляюцца Гітлерам. Вядома, ва Ўкраіне ёсьць крайнія правыя, хоць іх нашмат менш, чым ультраправых у Францыі, Аўстрыі або Галяндыі; праўда таксама, што ўкраінскія правыя сапраўды сталі больш жорсткімі пад уплывам міліцэйскіх дубінак, куляў і нападаў.
Адначасова тыя, хто кідаецца гэтымі тэрмінамі направа і налева, павінны памятаць, што наймацнейшая антысэміцкая, гамафобская і ксэнафобская рыторыка ў гэтым рэгіёне паходзіць не ад украінскіх ультраправых, але ад расейскай прэсы і, у канчатковым рахунку, ад рэжыму ў Расеі. Як напісаў гісторык Тымаці Снайдэр, «украінскі ўрад кажа сам сабе, што яго апанэнтамі зьяўляюцца жыды, а ўсім нам — што нацысты». Гэтай паклёпніцкай этыкеткі не адляпіць. Рамана Продзі, былы прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі, нядаўна напісаў збольшага супакойлівы артыкул, у якім усё ж закляйміў украінскія «ультраправыя нацыяналістычныя групы», як быццам яны былі тут галоўнай праблемай. Гэтым самым Продзі даказаў, што нават заходнія дзяржаўныя дзеячы ня маюць імунітэту супраць стэрэатыпаў.
Этналінгвістычныя падзелы або югаслаўская сытуацыя — гэтыя яшчэ больш адмоўныя тэрміны выкарыстоўваюцца як на Захадзе, так і ў Расеі, каб даказаць, што канфлікт ва Ўкраіне — атавістычны, невытлумачальны, народжаны глыбокай этнічнай нянавісьцю. Насамрэч гэта не этнічны канфлікт наогул. Гэта палітычны канфлікт і — нягледзячы на яго непразрыстасьць — яго няцяжка зразумець. У ім украінцы (як расейска-, так і ўкраінскамоўныя), якія хочуць жыць у «эўрапейскай» дэмакратыі з правамі чалавека і вяршэнствам закону, супрацьстаяць украінцам (таксама як расейска-, так і ўкраінскамоўным), якія падтрымліваюць недэмакратычны, алігархічны капіталістычны рэжым, палітычна і эканамічна залежны ад Расеі. Некаторыя з прыхільнікаў рэжыму могуць верыць, што яны змагаюцца супраць фашыстаў і ваяўнічых эўрапейскіх гомасэксуалістаў; іншыя могуць проста баяцца, што глыбокія рэформы пазбавяць іх даходаў.
У любым выпадку гэта не барацьба за тое, на якой мове размаўляць або ў якую царкву хадзіць. Гэта глыбокі, фундамэнтальны канфлікт адносна характару дзяржавы, міжнародных сувязяў краіны, яе прававой сыстэмы, яе эканомікі, яе будучыні. Улічваючы стаўкі, якія зрабілі ўкраінцы ў гэтым канфлікце, мы, людзі звонку, маглі б прынамсі пазьбягаць дурных стэрэатыпаў пры абмеркаваньні іх лёсу.