77 загігнулых у Кіеве паводле — Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны

577 чалавек зьвярнуліся па мэдычную дапамогу, зь іх 369 шпіталізавана. Такія лічбы агучыла прэс-служба ўкраінскага ведамства.
Гэта дадзеныя на 6 гадзінаў ранку 21 лютага. Пры гэтым за апошнія суткі па дапамогу зьвярнуліся 132 чалавекі, зь іх шпіталізавана 82.

Нагадаем, што вялікая колькасьць параненых не зьвяртаецца ў шпіталі, баючыся перасьледу з боку сілавых ведамстваў. Шпіталь Майдана разьмешчаны таксама на тэрыторыі Міхайлаўскага манастыра.

З загінулых апазнана 73 чалавекі. Сьпіс загінулых разьмешчаны на фейсбук-старонцы Эўрамайдан SOS.