Як выглядае роля Масквы ў нарастаньні ўкраінскага канфлікту? Ці можна пагадзіцца зь меркаваньнем украінскіх палітолягаў, што Пуцін разьвязаў Януковічу рукі? Як ставіцца да заяваў Уладзімера Жырыноўскага, які прапануе адбіваць ва Ўкраіны ўсходнія вобласьці?
На гэтыя пытаньні адказвае з Масквы дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш.
— На думку некаторых украінскіх аналітыкаў, пасьля размовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным Віктар Януковіч адмовіўся ад любых кампрамісаў, і гэта стала пачаткам сілавых дзеяньняў на Майдане. Ці падзяляеце вы гэтую вэрсію? Якая на цяперашні момант роля Масквы ва ўкраінскіх падзеях?
— На маю думку, адпраўным пунктам да эскаляцыі гвалту паслужыла заява канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель. З яе вынікала, што Бэрлін ня бачыць вялікага сэнсу ў санкцыях. І гэта было ўспрынята на Майдане як здрада з боку Эўразьвязу і выклікала іх атаку, на што пайшоў адказ сілавых структураў.
Што тычыцца расейскай пазыцыі, то, мне здаецца, што наўрад ці Пуцін мог аддаваць нейкія распараджэньні падчас Алімпіяды. Ён надта шмат укладаў у гэтае сваё любімае дзіцё — Алімпіяду. І сапсаваць яе кровапраліцьцем (а цяпер закрыцьцё Алімпіяды будзе супадаць з пахаваньнем загіблых) — гэта найгоршы падарунак, які можна атрымаць. Было б глупствам думаць, што Пуцін мог сам сабе такі «падарунак» зрабіць.
— Менавіта ў гэтыя дні расейскія афіцыйныя асобы заявілі пра выдзяленьне Ўкраіне чарговых двух мільярдаў даляраў — гэта можа сьведчыць пра намер Масквы ўплываць на падзеі ва Ўкраіне?
— Пазыцыя Масквы была ў тым, што яна будзе фінансаваць той урад, які існуе. Бо Расея зацікаўленая ў тым, каб прадухіліць банкруцтва і дэфолт Украіны. Гэта ўжо адбылося б, калі б не расейскі крэдыт. Але мае вялікія шанцы адбыцца праз год. 80 працэнтаў даўгавых абавязкаў Украіны належыць ЗША. Таму дэфолт Украіны азначаў бы, што ўкраінскія актывы перайшлі б ЗША па дэмпінгавым кошце. Пры такім узроўні пазыкаў зь імі будзе вымушаны лічыцца любы ўкраінскі ўрад.
Так што расейскія ўкладаньні — гэта і сродак стабілізацыі Ўкраіны, але разам з тым і забесьпячэньне Расеяй сваіх інтарэсаў у той частцы актываў, на якія яна будзе прэтэндаваць разам зь іншымі галоўнымі крэдыторамі Ўкраіны — а гэта ЗША і Кітай. Зацікаўленасьць Расеі сёньня сфармуляваная — гэта некалькі прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу, за якія яна будзе чапляцца і ўводзіць у сваю структуру ўласнасьці.
— У той час, як вышэйшыя афіцыйныя асобы Расеі выказваюцца даволі асьцярожна, расейская прэса і некаторыя палітыкі асабліва сябе ня стрымліваюць. Уладзімер Жырыноўскі, напрыклад, заяўляе пра неабходнасьць падзелу Ўкраіны і перадачу Расеі ўсходніх абласьцей. Кажуць, што часта пазыцыя Жырыноўскага адлюстроўвае думкі Крамля, якія той проста ня мае магчымасьці агучыць. У гэтым выпадку што азначаюць словы Жырыноўскага?
— Вядома, адбываецца пэўная палярызацыя, і расейская палітычная эліта грунтуецца на пэўных палітычных мітах. Але далёка ня кожная заява Жырыноўскага зьяўляецца зандажом з боку Крамля. Жырыноўскі цяпер прэтэндуе на заняцьце нішы расейскага нацыяналізму, і з гэтай пазыцыі ён даволі пасьлядоўна і робіць свае дэклярацыі. Гэта, хутчэй, разьвіцьцё партыйнай плятформы, а не зандаж Крамля.
Бо Крэмль да ідэалягічнай экспансіі сёньня, на маю думку, зусім не гатовы, ён не разумее, як гэта рабіць. Ён куды больш камфортна ўмее рабіць эканамічную экспансію. Крэмль не пачаў пакуль думаць па-іншаму. І калі працуюць эканамічныя мэханізмы, навошта Крамлю шукаць нейкія іншыя?

Пуцін надта шмат укладаў у гэтае сваё любімае дзіцё — Алімпіяду. І сапсаваць яе кровапраліцьцем — гэта найгоршы падарунак, які можна атрымаць