Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ:
Брусэль. Рада міністраў замежных справаў Эўразьвязу разгледзець сытуацыю ва Ўкраіне.
Менск. У «Арт Сядзібе» (зав. Інструмэнтальны, 6, офіс 105) Таварыства аматараў гісторыі ўручае прэмію імя Вацлава Ластоўскага. Пачатак а 18.30. Уваход вольны.
Менск. У судзе Заводзкага раёну будзе разгледжаны пазоў мастака Андрэя Смаляка аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі супраць уладальніка кампаніі Serge і заснавальніка штотыднёвіка «Обозреватель» Сяргея Атрошчанкі.
Вёска Раўбічы (Менскі раён). У Музэі беларускага народнага мастацтва працягваецца выстава «Беларускі народны абраз ХІХ стагодзьдзя», дзе прадстаўленыя 44 творы з прыватнай калекцыі Дзьмітрыя Сабаніна.
ЁСЬЦЬ НАГОДА
Сусьветны дзень сацыяльнай юстыцыі
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1810 – памёр Марцiн Пачобут-Адлянiцкi, асьветнік, астраном, пэдагог.
1889 – нарадзіўся Фёдар Турук, беларускі гісторык і грамадзкі дзяяч.
1897 – нарадзіўся Васіль Шаранговіч, савецкі партыйны дзяяч.
1918 – у Менску створаны Народны сакратарыят, першы ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі.
1947 – нарадзіўся Валеры Мазынскi, беларускі тэатральны рэжысэр і грамадзкі дзяяч.
1962 – нарадзіўся Аляксей Шадзько, беларускі музыка, актор тэатру і кіно.
1963 – памёр Кастусь Галкоўскі, беларускі кампазытар.
1988 – памёр Павал Каруза, беларускі фальклярыст, этнамузыколяг, кампазытар, грамадзка-палітычны дзяяч.
1963 – памёр Канстанцiн Палiкарповiч, беларускі археоляг.
2012 – памёр Міхаіл Цікоцкі, беларускі мовазнавец і журналіст.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Выканаўчы Камітэт Рады Першага Ўсебеларускага зьезду‚ папоўнены прадстаўнікамі рэвалюцыйнай дэмакратыі нацыянальных меншасьцяў‚ зьдзяйсьняючы мэты Зьезду‚ абвяшчае сябе часовай уладай на Беларусі... Часовую народную ўладу краю‚ якая ставіць мэтай абарону і зацьверджаньне заваяваньняў рэвалюцыі‚ будзе зьдзейсьніваць створаны намі Народны Сакратарыят Беларусі‚ які ад гэтага дня пачаў выконваць свае абавязкі.
З І-й Устаўной граматы Рады БНР