«Улічваючы характар раненьняў у загіблых цывільных асобаў, можна выказаць здагадку, што гэтыя цялесныя пашкоджаньні маглі быць выкліканыя пацярпелым агрэсіўна настроенымі мітынгоўцамі»,— заявіла Міністэрства ўнутраных справаў Украіны.
МУС Украіны цьвердзіць, што супрацоўнікі міліцыі і вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС Украіны не выкарыстоўваюць агнястрэльную зброю.
«Учора падчас вызваленьня вуліц Кіева ад удзельнікаў масавых беспарадкаў міліцыянты падбіралі зброю, якую кідалі зламысьнікі, калі ўцякалі», — гаворыцца ў паведамленьні МУС Украіны.
Праваахоўнікі таксама кажуць, што прычынай падпалу Дому прафсаюзаў магло стаць імкненьне зламысьнікаў схаваць наяўнасьць у будынку зброі і выбухоўкі, лічыць Міністэрства ўнутраных справаў Украіны. Таму, маўляў, адказнасьць за пажар ляжыць на актывістах арганізацыі «Правы сэктар».
У выніку сутычак, якія адбыліся за апошнія суткі ў Кіеве, загінула 25 чалавек, 351 — пацярпелі. Гэтыя дадзеныя паводле стану на 7.00 паведаміла прэсавая служба Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны.