Чым скончацца крывавыя падзеі ва Ўкраіне? Эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 20:00

Госьці эфіру – беларускія журналісты ў Кіеве Алена Літвінава і Юры Сьвірко. Зь імі мы абмяркуем апошнія падзеі ва Ўкраіне і пэрспэктывы разьвязаньня палітычнага крызісу пасьля сёньняшніх крывавых сутыкненьняў.
У Менску ды іншых буйных гарадах краіны ўлады адкладаюць рэгістрацыю патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты на апошні дзень.

Прадпрымальнікі Горадні занепакоеныя. Увядзеньне дзяржавай новых суправаджальных дакумэнтаў на імпартны тавар можа спыніць іх бізнэс і пазбавіць працоўных месцаў.

Апытаньне ў Менску: Ці зьвязваеце вы перамогі беларускіх алімпійцаў у Сочы з намаганьнямі ўладных чыноўнікаў?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.