Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
У Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску адбудзецца адкрыцьцё выставы графікі Валерыя Славука. Пачатак а 18.00.
У Абласным драматычным тэатры ў Горадні (вул. Маставая, 35) пройдзе ўрачыстае адкрыцьцё фэстывалю царкоўных сьпеваў «Каложскі дабравест». Пачатак а 18.00.
У Брусэлі ў сядзібе Офісу за дэмакратычную Беларусь адбудзецца прэзэнтацыя праграмнага дакумэнту «Беларусь: Час на рэформу СМІ», падрыхтаванага брытанскай грамадзкай арганізацый Index on Censorship у супрацоўніцтве зь Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Пачатак а 15.00.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1236 – папа Рыгор IX абвясьціў першы крыжовы паход супраць літоўцаў.
1861 – быў абвешчаны маніфэст аб адмене прыгоннага права ў Расейскай імпэрыі.
1878 – Томас Эдысан запатэнтаваў фанограф.
У гэты дзень нарадзіліся:
1473 – Мікалай Капэрнік, польскі астраном і матэматык, стваральнік геліяцэнтрычнай мадэлі Сусьвету.
1890 – Казімер Сваяк, беларускі каталіцкі сьвятар, нацыянальны дзяяч, паэт.
1908 – Станіслаў Шушкевіч, беларускі паэт, бацька старшыні Вярхоўнага Савету РБ Станіслава Шушкевіча.
1948 – Тоні Аёмі, ангельскі гітарыст, заснавальнік і нязьменны ўдзельнік гурту «Black Sabbath».
У гэты дзень памерлі:
1951 – Андрэ Жыд, францускі пісьменьнік, ляўреат Нобэлеўскай прэміі.
1952 – Кнут Гамсун, нарвэскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Пайшоў коўзацца каток
На рачулку, на лядок.
Як імчаўся, на хаду
Праваліўся у ваду.
Замачыў ён чаравічкі,
I касьцюм, і рукавічкі.
Нетрывалы быў лядок,
Непаслушны быў каток.
А яму ж казала маці,
Каб лавіў мышэй у хаце,
Каб маленькіх калыхаў
I на печы цёплай спаў.
Станіслаў Шушкевіч