16 лютага у Празе ў музычным клюбе U Lažanských адбылася нефармальная прэм’ера новага праекту Зьмітра Вайцюшкевіча «Варанок» — зборніка беларускіх турэмных песень.
Паводле аўтара, гэта першая спроба беларускамоўнага шансону — музыкі, разьлічанай не на экспэртаў, а на кіроўцаў таксі, хатніх гаспадыняў і іншую шырокую публіку. Ідэя праекту належыць паэту Генадзю Бураўкіну, ён жа напісаў амаль усе тэксты для дыска, які рыхтаваўся некалькі гадоў.
«У гэтых 12 песьнях прасочваецца гісторыя чалавека ў цяжкіх жыцьцёвых абставінах. Гэта можа быць турма, а можа быць і абмежаваньне волі ў цэнтры гораду. Некаторыя кажуць, што сёньня і школа ёсьць таксама турмой, з чаго я раблю выснову, што панятак „турма“ стаў значна шырэйшы. У песьнях з альбому „Варанок“ мы імкнуліся расказаць пра чалавека ў цяжкіх жыцьцёвых абставінах, калі частка яго жыцьця ўжо пражытая і за сьпінай пагарэлі масты, а будучыня яшчэ не акрэсьленая. У гэтым зборніку ёсьць месца для іроніі, для аптымізму, для асэнсаваньня пражытага. Мне здаецца, што гэта патрэбная праца. На што гэты альбом падобны? — Думаю, тыя, хто любіць расейскі шансон, скажуць, што „Варанок“ бліжэй да расейскага шансону. Тыя, хто ведае францускі шансон, заўважаць лірычныя моманты. Але мне здаецца, што мы ставілі задачу найперш стварыць свой, беларускі шансон», — кажа музыка.
На канцэрт прыйшлі каля сотні чалавек, пераважна беларусаў, якія жывуць у Празе.
Музыка прадставіў таксама свае песьні на словы Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Уладзімера Някляева, Леаніда Дранько-Майсюка.
Вайцюшкевіч, які ў 2010 годзе ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, выказаў шкадаваньне, што ягоныя канцэрты ў Беларусі забароненыя, і ён мае магчымасьць выступаць толькі па-за межамі Беларусі — ў Расеі, Польшчы Чэхіі.
Як распавёў Зьміцер Вайшюшкевіч «Свабодзе», ён рыхтуе новы праект, зьвязаны з Чэхіяй. Увосень мае выйсьці альбом, у якім па-беларуску прагучаць песьні знакамітага чэскага барда Яраміра Ногавіцы.