Сочы-2014. Дзень дзявяты

Эндру Вайбрэхт, лыжнік з ЗША, падчас спаборніцтва ў гіганцкім слаламе. Вайбрэхт выйграў срэбра

Лыжнік Бодэ Мілер (ЗША) і ягоная жонка Морган Бек пасьля сканчэньня спаборніцтва ў гіганцкім слаламе

К'еціл Янсруд (л) на подыўме разам зь Янам Гудзецам, Канада, (ц) і Бодэ Мілерам (п). Яны перамаглі ў мужчынскім гіганцкім слаламе

(Справа налева) Ева Самкова (Чэхія), Хлоя Трэпё (Францыі), Нэлі Маен Лока (Францыя), Фэй Гілні (ЗША) і Сымона Вэйлер (Швайцарыя) спаборнічаюць у паўфінале жаночага сноўборд-кроса. Самкова выйграла ўсе раўнды і золата ў фінале

Мікаэля Маёлі з Італіі (у чорным) сутыкаецца з Аляксандрай Екавай з Балгарыі (у жоўтым колеры) на шляху Хлоі Трэпё з Францыі (ў белым) і Фэй Гуліні з ЗША (у сінім). Паўфінал жаночага спаборніцтва сноўборд-кросу

Брамнік Раян Мілер (ЗША) ловіць шайбу ў мачты зборнай ягонай краіны са Славеніяй

Расейскі брамнік Сямён Варламаў (другі зьлева) супрацьстаіць Мілану Бартовічу са Славаччыны пад час хакейнага матча. Расейцы выйгралі па булітах

Аўстрыйскі хакеіст Мануэль Латуса (сьпераду) змагаецца за шайбу з Мортэнам Аскам, хакеістам з Нарвэгіі

Француз Марыс Маніфікат і швэд Даніэль Рычардсан на мужчынскай эстафэце 4 па 10 кілямэтраў. Швэдзкая каманда выйграла золата

Расеец Максім Вылегжанін (уверсе) перасякае фінішную рысу, мужчынская эстафэта 4 па 10 кілямэтраў

Ярын Тэр Морс зь Нідэрляндаў усталявала алімпійскі рэкорд і выйграла золата ў жаночым забегу на 1500 мэтраў

Казахстанка Кацярына Айдава пасьля забегу на 1500-мэтровай дыстанцыі

Трэніроўка расейскай бабсьлейнай каманды

Цэнтар саннага спорту «Санкі»

Вікторыя Сініцына і Руслан Жыганшын (Расея) выконваюць кароткі танец у фігурным катаньні

Біятляніст Дамінік Ландэрцінгер (Аўстрыя) стаіць на стрэльбішчы ва ўмовах моцнага туману у часе мужчынскай гонкі на 15 км