25 гадоў таму, 15 лютага 1989 году, завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Аўганістану. Вынікам 10-гадовай прысутнасьці ў гэтай краіне сталі 15 тысяч забітых і дзясяткі тысяч параненых з боку салдат і цывільных спэцыялістаў, а таксама звыш паўмільёна ахвяраў сярод карэннага насельніцтва. Што тварылася за кулісамі «абмежаванага кантынгенту» — у аднаго з удзельнікаў тых падзеяў распытаў Ігар Карней.
Сяргею Плешкану — 51, зь іх 30 гадоў ён жыве ў Беларусі. Нарадзіўся ў 1962-м у малдаўскім сяле Суклея блізу Ціраспалю, адкуль у 1982 годзе быў прызваны ў войска. Трапіў, як кажа, у сапраўднае пекла — у Віцебскую дывізію паветрана-дэсантных войскаў. Ёй у аўганскай вайне ад пачатку адводзілася роля асноўнай ударнай сілы ў змаганьні з маджахедамі. Пасьля 25 сьнежня 1979 году, калі дэсантнікі высадзіліся ў Кабуле і жорстка расправіліся з вярхушкай тагачаснай улады, да дывізіі прыклеілася адпаведнае кляймо — «дзікая». Пасьля «абкаткі» ў Віцебску Аўганістан ужо не палохаў:
«Так, прайшоў, як гаворыцца, гэтую „дзікую“ дывізію. Шэсьць месяцаў былі трэніроўкі — ой, душылі, клянуся, нездарма, што „дзікая“. Ганялі, як апошніх сабакаў. Мэтанакіравана рыхтавалі, вучылі выкідвацца з парашутам — 29 вылетаў толькі ў Віцебску! Баяўся першы раз, але там размова кароткая: ня хочаш — дапаможам. Выкідвалі, акрэсьлівалі ўчастак — усё, пайшоў, шукай сваіх. То бок, у 1982-м, як сышоў у войска, дык дадому фактычна ўжо і не вярнуўся».
Плешкана разам зь іншымі рыхтавалі да разьмініраваньня дарог і прылеглай тэрыторыі. У падначаленьне быў прыстаўлены сабака Амур — пародзістая нямецкая аўчарка. У такой зьвязцы яны і былі дэсантаваныя над Кандагарам. А неўзабаве Амур уратаваў жыцьцё ня толькі яму, але і іншым салдатам:
«Спалі ў палатках, сабаку адпусьціў на вуліцу. Раптам адчуваю дзікі боль. Расплюшчваю вочы — вакол „духі“, рэжуць хлапцоў нашых, адзін мяне крамсае. Дастаю „піку“ — і яму па кадыку. Сьвіснуў, сабака прыляцеў, пачаў гаўкаць, астатнія прачнуліся. У мяне сабака пад 100 кіляграмаў быў, лапа — во, зубы — як лязо. Пачаў душманам горлы рваць, проста вырываў зь мясам. Я таксама прыклаўся — крыўдна было, што не ў баі, а вось так, як пацукоў, забіваюць. Потым падхапіў на плечы параненага ротнага, вынес у бясьпечнае месца... 12 чалавек пасьпелі парэзаць, пакалечыць».
У памяць пра тую ноч у Сяргея Плешкана засталіся 11 глыбокіх нажавых раненьняў, якія ў будучым ледзь не прывялі да ампутацыі левай нагі, а таксама шматлікія парэзы і пераломы костак. Неўзабаве за разважлівыя дзеяньні ў экстрэмальнай сытуацыі і ўратаваньне камандзіра ён быў прадстаўлены да ордэна Чырвонай зоркі і мэдаля «За адвагу».
Наступныя паўтара месяца праходзіў інтэнсіўнае лекаваньне ў Нямеччыне, у шпіталі заходняй групоўкі войскаў. Ваенным лекарам удалося скласьці раздробленыя нажом косткі і не дапусьціць гангрэны.
Згадвае, што хто-ніхто разглядаў накіраваньне ў Аўганістан як магчымасьць зарабіць, не зважаючы на мараль. Для яго сапраўдным шокам стала праўда пра тое, што ў труны да забітых салдатаў, якія сумна вядомымі «чорнымі тульпанамі» вывозілі ў Савецкі Саюз, укладалі наркотыкі:
«Што дадумаліся рабіць? Перавозілі ў цынкавых трунах наркату, хто ж будзе правяраць? А потым, ужо на савецкай тэрыторыі, ускрывалі труны, выграбалі гэтую наркату. Прычым, стаялі за гэтым ня толькі афіцэры ніжэйшага зьвяна, а выглядае, што і палкоўнікі, і генэралы. Пакуль мы не датумкалі, што да чаго, і не пачалі іх адлоўліваць: што ж вы, сукі, робіце? Даходзіла да таго, што целы выкідвалі ў завал, у бездань, а ў гроб наркату складвалі. А пра бацькоў хто-небудзь падумаў? Труны зацынкаваныя, хто там разьбярэцца, што ўнутры? Праз тое мутнае вакенца ў крышцы ўсё роўна нічога не было бачна».
Па словах Сяргея Плешкана, асабліва на «бізнэс» налягалі прапаршчыкі. Пачатак 1980-х у СССР адзначыўся татальным дэфіцытам усяго і ўся, а значыць, можна было нядрэнна зарабіць. Зрэшты, падазрае суразмоўца, апэтыты абмяжоўваліся ня толькі мылам ды ручнікамі:
«Прапар, выдаючы боекамплект, пачынае ўціраць, асабліва маладым, зялёным: маўляў, колькі паложана, столькі і бярыце. І дае дзьве гранаты, два магазыны. Але не на таго натрапіў. Кажу: ты сам хоць калі-небудзь хадзіў па сопках, вярблюд? На „лягуху“ наступаў, каб потым кішкі зьбіраць братанам? Паложана 12 гранатаў, 12 магазынаў і поўназарадны аўтамат Калашнікава з адкідным прыцэлам. Ты, гавару, толькі сьпірт хлешчаш ды мыла дадому адпраўляеш, чмо. Пачакай, вярнуся з сопак — разьбяромся. І папярэдзіў ротнага: Іваныч, я яго прыб’ю. Зрэшты, было за што. Потым той прызнаўся: ня толькі мыла ды ручнікі дадому слаў, а яшчэ „духам“ прадаваў нашы кропкі, маршруты. Я сам у яго даляры „падняў“. Ах ты „пацук“, ідзі сюды... Пасьля гэтага пайшоў туды, куды і трэба, — пад трыбунал».
Суразмоўца кажа, што ў кім за ўсю аўганскую эпапэю ніколі не сумняваўся, дык гэта ў сваім Амуры. Вялізная аўчарка суправаджала яго практычна ўсюды, застаючыся сапраўдным заступнікам. Згадвае, як аднойчы наступіў на міну-«лягуху» і ўратаваўся толькі дзякуючы Амуру:
«Увогуле нашай задачай было разьмінаваньне і стрымліваньне маджахедаў. Аднаго разу, пакуль шукалі міны, сам стаў на „лягуху“. Там правіла такое: наступіў — не чапай, не мітусіся, чакай дапамогі. Падзываю сабаку, у яго на шыі адмысловая пласьціна. Амур, да мяне, дапамажы! Ён як завые, аж унутры ўсё перакруцілася — зразумеў, што становішча ахавае. Я пласьціну здымаю, падсоўваю пад берцы, кладу наверх, двума камянямі прыціскаю. Паціху адпаўзьлі, за скалу схаваліся — бах, расстралялі. Вось такі сябрук».
Пасьля лекаваньня ў Нямеччыне Сяргей Плешкан вярнуўся ў Аўганістан, але гэтым разам — у Кабул. Там і даслужваў. Але паступова болі ў назе абвастрыліся і перад дэмабілізацыяй адправілі назад у Віцебск, а адтуль на абсьледаваньне ў 4-ты менскі клінічны шпіталь:
«Мне ў гэтай бальніцы рэальна хацелі адрэзаць левую нагу — нібыта пагроза заражэньня. Добра, прыехаў наш капітан з Уручча, таксама з Аўгану вывелі. А мяне ўжо рыхтуюць да ампутацыі: зрабілі ўкол, замарозку, анэкдоты расказваюць. Сьпірту нават налілі, я шандарахнуў. Дык вось ён гэтую «пілараму» фактычна і спыніў. І папярэдзіў: «Сярожка, ня бойся, але галоўнае, на выходныя нікому не давай, каб цябе „лячылі“. Я паабяцаў, дзякуючы чаму выйшаў адтуль на двух нагах. Хоць баліць дагэтуль».
Баляць ня толькі фізычныя раны, але і маральныя. Можа, найперш з-за ўнутранага дыскамфорту бальшыня аўганцаў толкам не ўладкаваліся ў жыцьці, многія паміраюць маладымі, садзяцца на «шклянку». Сяргей Плешкан — не выключэньне. Пасьля войска жаніўся і застаўся ў Беларусі, жыве ў Менску. Спрабаваў сябе шмат у якіх прафэсіях, а ўрэшце спыніўся не на самай зайздроснай функцыі дворніка. Кажа, што дагэтуль па начах палохае сям’ю ды суседзяў:
«Часам прачынаюся ад таго, што крычу. То бок, вочы расплюшчваю, калі ўжо жонка пытае, што зноў здарылася? Нэрвы на ўзводзе, 30 гадоў мінула, а нічога ўнутры не супакойваецца. Але, шчыра кажучы, пакрычыш, дык неяк і лягчэй робіцца на сэрцы, на душы. Як бы выходзіць дрэнная энэргія, нэгатыў. Канечне, нядрэнна было б, каб, як у Амэрыцы, псыхолягі папрацавалі. Але ж якія пры Саюзе былі псыхолягі? Дый цяпер таксама».
Між тым, суразмоўца ня лічыць праведзеныя ў Аўганістане гады марнымі. На яго думку, нягледзячы на раскрытыкаваную Захадам місію, усё ж удалося адтэрмінаваць распаўзаньне ваяўнічага ісламізму, татальны джыхад супраць няверных. Зрэшты, даводзіцца прызнаць відавочнае: праціўнік аказаўся занадта моцным:
«Падушылі мы іх там капітальна, душманаў гэтых, без шкадаваньня гавару. Пакаралі троху „духаў“, бо яны, па вялікім рахунку, і сваім людзям жыцьця не давалі. Крыўдна толькі, што столькі хлапцоў нашых палягло. Цяжка было глядзець, як хлопцы плакалі і паміралі».
Цягам амаль 10 гадоў — ад сьнежня 1979-га да лютага 1989-га — ахвярамі з боку СССР сталі 15 тысяч 51 чалавек, сотні дагэтуль значацца ў сьпісах зьніклых бязь вестак. «Санітарныя» страты — 54 тысячы параненых, кантужаных і траўмаваных. Сярод загінулых — блізу 800 беларусаў, тысячы атрымалі калецтвы. Што да колькасьці пацярпелых аўганцаў, то фігуруе непацьверджаная лічба ў 1 мільён чалавек, а папярэдняя ацэнка вагаецца ў памерах 640 тысяч.

Даходзіла да таго, што целы выкідвалі ў завал, у бездань, а ў гроб наркату складвалі

Часам прачынаюся ад таго, што крычу. 30 гадоў мінула, а нічога ўнутры не супакойваецца