Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ:
Менск. У міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёганэса Раў пройдзе конкурс «Зьмяняючы архітэктурнае асяродзьдзе», у якім беларускія архітэктары змогуць прапанаваць свае варыянты архітэктуры вядомых будынкаў Менску. Пераможцы атрымаюць магчымасьць распавесьці пра сваю працу і выказаць меркаваньне аб архітэктуры беларускіх гарадоў інфаспонсарам мерапрыемства. Арганізатар конкурсу – праект «Кава і архітэктура» пры падтрымцы кампаніі Samsung.
Канцэрт барда Зьмітра Вайцюшкевіча ў Празе. Клюб «U Lažanských», Smetanovo nábřeží 2. Пачатак у 18:00.
Падарожжа «Слонім – вандроўка з габрэйскім акцэнтам» у межах сэрыі падарожжаў «Літвіны і літвакі», якія раскрываюць ня толькі вядомую гісторыю беларускіх гарадоў і мястэчак, але і малавядомую гісторыю габрэяў у Беларусі. Пачатак у 10:30.
Завяршальны дзень трэцяга міжнароднага паэтычнага фэсту «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова. Крэатыўная прастора «ЦЭХ» (пр-т. Незалежнасці, 58, корп. 6).
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1918 – Дзень аднаўленьня Літоўскай дзяржавы.
1999 – у Беларусі пачаўся першы пасьля абвяшчэньня незалежнасьці перапіс насельніцтва.
У гэты дзень нарадзіліся:
1758 – Юльян Урсын Нямцэвіч, пісьменьнік, палітычны дзяяч, гісторык, ад’ютант Тадэвуша Касьцюшкі.
1895 – Францішак Кушаль, беларускі вайсковец, муж паэткі Натальлі Арсеньневай.
1939 – Чэслаў Немэн, польскі музыка і сьпявак.
1925 – Іван Навуменка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Негры былі чорныя, а кашулі на іх былі белыя».
Пачатак навэлы Івана Навуменкі «Негры ў Мінску»