Ванкувэр-2010 для біятляніста Сяргея Новікава ў Сочы-2014 не паўтарыўся.
Спадзяваньні на тое, што чавускі хлопец здолее ўчыніць сэнсацыю і зноў заскочыць на срэбную прыступку п’едэсталу разам з «каралём біятлёну» Оле Эйнарам Б’ёрндаленам, ня спраўдзіліся — у індывідуальнай гонцы на 20 кілямэтраў Новікаў фінішаваў у пятым дзясятку. Нарвэжац, дзеля справядлівасьці, таксама не блішчэў, але ў ягоным актыве ўжо ёсьць золата сочынскай Алімпіяды ў спрынце.
Варта адзначыць, што цягам усёй біятлённай гонкі насьпявала сэнсацыя: да апошняй, чацьвёртай стральбы на першым месцы ўпэўнена ішоў 23-гадовы Томас Каўкенас зь Літвы. Аднак падвяла адсутнасьць досьведу выступаў на такім узроўні: на вырашальным этапе літовец тройчы прамазаў, ня даўшы адбыцца гучнай сэнсацыі.
А ў іншых суседзяў нагода парадавацца здарылася. Славутая польская лыжніца Юстына Кавальчык узяла першае месца на 10-кілямэтровай дыстанцыі клясычным стылем. Гэта пры тым, што незадоўга да гульняў спартоўка атрымала пералом касьцей ступні. Беларуска Алена Саньнікава ў гэтай дысцыпліне была 43-й, саступіўшы пераможцы амаль 3,5 хвіліны. Першае золата для палякаў заваяваў Каміль Стох у скачках на лыжах з трампліна.
Адметна, што толькі на пяты дзень Алімпіяды афарбавалася ў залатое кітайская зборная — мэдаль вышэйшага гатунку выйграла прадстаўніца шорт-трэку. А вось каманда ЗША яшчэ больш умацавала турнірнае становішча, наблізіўшыся да лідэраў мэдалёвай гонкі — адразу тры ўзнагароды скіроўваюцца за акіян. У спаборніцтвах сярод мужчын па лыжным слоўпстайле — разнавіднасьці фрыстайлу — увесь п’едэстал занялі амэрыканцы.
Тым часам распачаўся кваліфікацыйны хакейны турнір. Ужо першыя матчы адзначаныя маленькімі трагедыямі: яшчэ адна беларуская суседка — зборная Латвіі — прайграла камандзе Швайцарыі зь мінімальным лікам 0:1. Асабліва крыўдна, што швайцарцы адзначыліся за 8 сэкундаў да канца матчу, калі трэнэры балтыйскай дружыны ўжо працавалі над стратэгіяй гульні ў авэртайме.
Першы матч у сваёй групе прайграла і каманда Чэхіі — швэды былі мацнейшыя 4:2. Але сваіх прыхільнікаў парадавала жывая легенда ўсясьветнага хакею — чэх Ярамір Ягр. Праз два дні вэтэрану споўніцца 42 гады, а ён па-ранейшаму ня толькі на першых ролях, а рэгулярна забівае галы.
Зь перамогі стартавалі адны з фаварытаў — хакеісты зборнай Расеі, якія перамагла славенцаў зь лікам 5:2. Дарэчы, менавіта каманда Славеніі выбіла зь перадалімпійскага турніру беларусаў, ня даўшы магчымасьці Аляксандру Лукашэнку асабіста паназіраць з трыбунаў за ўлюбёнай гульнёй.