12 лютага беларусы на Алімпіядзе ў Сочы адпачывалі — ніхто ня быў заяўлены ў дысцыплінах, дзе вяліся мэдалёвыя разборкі.
А вось, сёньня, 13-га, настае час «Ч» прынамсі для аднаго зь беларускіх біятляністаў. Акурат чатыры гады таму ў канадзкім Ванкувэры Сяргей Новікаў учыніў сэнсацыю, ўзьняўшыся на другую прыступку п’едэсталу.
Паколькі спартовец паказаў абсалютна аднолькавы час з «каралём біятлёну» Оле Б’ёрндаленам з Нарвэгіі, арганізатарам нічога не заставалася, як уручыць два срэбныя мэдалі.
Сёньня Новікаў зноў стартуе ў індывідуальнай гонцы на 20 кілямэтраў і заўзятары занятыя адным пытаньнем — ці здолее 35-гадовы ўраджэнец Чавусаў пераўтварыць сэнсацыю ў заканамернасьць? Прынамсі ягоны нарвэскі калега, які адсьвяткаваў 40-гадовы юбілей, ужо давёў, што ўзрост рэкордам не перашкода. З
Зь іншых прадстаўнікоў Беларусі на трасу выйдуць Уладзімер Чапелін, Яўген Абраменка і Аляксандар Дарожка.
Гэтаксама на 13 лютага заплянаваныя лыжныя гонкі ў жанчын клясычным стылем. На 10-кілямэтровую дыстанцыю выйдзе адзіная беларуска — Алена Саньнікава. У папярэдніх выступах спартоўка не вызначалася высокімі паказчыкамі і фінішавала ў хвасьце рэйтынгавага сьпісу.
Тым часам у агульным мэдалёвым заліку Сочы-2014 зьмяніўся лідэр. Пасьля ўдалых выступаў у санным спорце на першае месца выйшла зборная Нямеччыны, у актыве якой ужо 6 залатых мэдалёў. Канада, Нарвэгія і Нідэрлянды маюць па 4 залатыя мэдалі, гаспадары — расейцы — на вышэйшую прыступку ўздымаліся двойчы. Дзякуючы біятляністцы Дар’і Домрачавай, у мэдалёвым рэйтынгу на 11-й пазыцыі разьмясьцілася каманда Беларусі.
Усяго алімпійскія мэдалі заваёўвалі прадстаўнікі 25 краінаў — з амаль сотні, якія дэлегавалі ў Сочы сваіх атлетаў.
Дарэчы, пасьля шумнага адзначэньня перамогі ў кампаніі з Лукашэнкамі, алігархамі і спартовымі функцыянэрамі, Дар’я Домрачава наклала мараторый на кантактаваньне з прэсай і заўзятарамі. Што было крытычна ўспрынята ў стане яе прыхільнікаў. Яны незадаволеныя: чаму наладзіць вячоркі з чыноўнікамі можна, а правесьці аўтограф-сэсію штосьці замінае?