Праймэрыз па вызначэньні лідэраў апазыцыі, які плянуецца правесьці 23 сакавіка ў дзень мясцовых выбараў у Бабруйску, не адмяняецца.
Пра гэта 12 лютага заявіў карэспандэнту Радыё Свабода старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:
«Аднак умовы правядзеньня гэтай акцыі робяцца больш складанымі. Мы плянавалі, што ў гэтым горадзе будзе дзясятак кандыдатаў у дэпутаты, аднак з-за ціску з боку КДБ і ўладаў мы маем сёньня вынік — замест дзесяці нуль кандыдатаў. Людзі вымушаныя былі зьняцца з кампаніі пад пагрозамі згубіць месца працы альбо вучобы. Аднак нават гэта не дае падставаў для таго, каб згарнуць праймэрыз.
У нас па-ранейшаму ёсьць воля арганізаваць праймэрыз, аднак у гэтай сытуацыі нам давядзецца частку працы браць на сябе ў Менск. Мы спадзяваліся, што гэта зробіцца сіламі бабруйскіх актывістаў, аднак, падобна, што так не атрымаецца. Мы па-ранейшаму маем намер правесьці гэтую акцыю 23 сакавіка. І пасьля гэтага можна будзе сьмела заяўляць, наколькі гэты праект рэальны і жыцьцяздольны для ўсіх іншых рэгіёнаў Беларусі», — сказаў Анатоль Лябедзька.
Правесьці ў Бабруйску так званыя праймэрыз — вызначэньне лідэра прыхільнікаў пераменаў — 23 сакавіка, у дзень выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў, хоча шэраг дэмакратычных партыяў і арганізацыяў. Анатоль Лябедзька тлумачыць:
«У Бабруйску ёсьць дастатковы дэмакратычны актыў, неабходная інфраструктура, гэта дастаткова вялікі горад, які знаходзіцца непадалёк ад сталіцы. У вызначэньні лідэра апазыцыі падчас Кангрэсу дэмакратычных сілаў супольна ўдзельнічалі менш за дзесяць тысяч чалавек. А праймэрыз даюць магчымасьць ахапіць значна большую частку насельніцтва. Таксама тут зьяўляецца магчымасьць выйсьці па-за кола дэмакратычных сілаў, пашырыць сьпіс удзельнікаў адбору.
Праймэрыз ня ставяць на мэце вызначыць адзінага кандыдата на прэзыдэнта. Гэта вызначэньне лідэраў руху за перамены. Думаю, што мы атрымаем не аднаго, а некалькі лідэраў. А галоўнае — пэрспэктыву стварэньня шырокага грамадзка-палітычнага руху. Мы прапануем пачаць гэты пілётны праект з Бабруйску, спалучыўшы яго зь мясцовай выбарчай кампаніяй».
Распавесьці пра падрабязнасьці правядзеньня праймэрыз лідэр АГП адмовіўся. Ён спаслаўся на тое, што арганізатары ня хочуць заўчасна даваць інфармацыю, якой можа скарыстацца ўлада, каб перашкодзіць гэтай акцыі.