Рэжысёр Юры Хашчавацкі камэнтуе выказваньні амбасадара Ізраілю ў Беларусі.
«Амбасадар Ізраілю адразу пачаў пра такое гаварыць, як толькі прыехаў. Амбасадар Ізраілю відавочна для мяне чалавек, які замяшаны ў карупцыйных схемах, у якіх замяшаныя высокія чыны аж да міністра замежных спраў Ізраілю Авігдора Лібэрмана. Амбасадар Ізраілю — гэта Шагал, але не туды. Гэта проста нягодны чалавек. Што яго камэнтаваць?
Толькі байкотам канкрэтнага амбасадара можна выправіць гэтую сытуацыю. Ведаю, што шмат хто з маіх калегаў, якіх я паважаю, якія прыстойныя людзі, яны тым ня менш ходзяць, сустракаюцца зь ім. Яму трэба абвясьціць ня проста байкот, а проста трэба патлумачыць яму... мне спадабалася, як Новікаву, нашаму прапагандысту вядомаму з БТ, вылілі кубак кавы на галаву на вуліцы».