Андрусь Закаханы з плякатам «Калі ласка, размаўляй са мной па-беларуску», Вадзім Пракопчык з каляжом пра беларускую лаянку і Павел Берасьнеў з сэрыяй карыкатураў перамаглі ў конкурсе «Мова-пантова».
Сёньня мы падводзім вынікі конкурсу «Мова — панова», які цягам лютага адбываўся на сайце Радыё Свабода і ў сацыяльных сетках.
Агулам на конкурс мы атрымалі каля дзьвюх соцень малюнкаў, фатаздымкаў, каляжоў, некаторыя ўдзельнікі дасылалі ў рэдакцыю свае працы ў папяровым выглядзе. Усе конкурсныя творы можна паглядзець у альбоме суполкі Радыё Свабода «В контакте».
Вось такія вынікі галасаваньня ў інтэрнэце:
З улікам інтэрнэт-галасаваньня і меркаваньня рэдакцыі сярод 26-ці фінальных прац 20-ці ўдзельнікаў у двух анансаваных намінацыях «Найлепшы фотаздымак» і «Найлепшая карцінка» былі абраныя тры пераможцы.
У намінацыі «Найлепшы здымак» перамог Андрусь Закаханы, які сфатаграфаваўся са сваім каляровым плякатам «Калі ласка, размаўляй са мной па-беларуску». Ён атрымае ў падарунак электронную кнігу Amazon Kindle.
У намінацыі «Найлепшая карцінка» рэдакцыя Радыё Свабода вызначыла адразу двух пераможцаў: Паўла Берасьнева, які стаў самым актыўным і крэатыўным удзельнікам конкурсу, а таксама Вадзіма Пракопчыка з плякатам «Лайцеся па-беларуску». Пераможцы атрымаюць плэеры Apple IPod shuffle 2gb.
Найбольш актыўным удзельнікам конкурсу «Мова — пантова» і яго пераможцам таксама будуць падораныя апошнія кнігі з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

-
804 Зоркі
аўтар Вадзім Пракопчык
-
624 Зоркі
аўтар Вадзім Пракопчык -
617 Зоркі
аўтар Андрусь Закаханы