Колькі заплацяць спартоўцам за мэдалі ў Сочы?

Самыя шчодрыя грашовыя бонусы за мэдалі на зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы паабяцаў сваім спартоўцам Нацыянальны алімпійскі камітэт Казахстану...
Калі заваююць золата, казахскія атлеты могуць разьлічваць на 250 тысяч даляраў. За срэбра яны атрымаюць 150 тысяч даляраў, за бронзу – 75 тысяч даляраў.

Ніжэй прыводзім прыблізныя сумы выплатаў (у далярах) для алімпійскіх мэдалістаў зь некаторых іншых краінаў (паводле ІТАР-ТАСС):

краіна золата срэбра бронза
Латвія 192800 96400 67500
Італія 189800 101700 67800
Беларусь 150000 75000 50000
Эстонія 138500 92300 60600
Украіна 125000 80000 55000
Расея 113200 70800 48000
Швэйцарыя 88600 77500 66450
Францыя 67800 27100 17600
Нідэрлянды 40600 30500 20300
Японія 29300 19600 9800
ЗША 25000 15000 10000
Канада 17900 13400 8900


Спартоўцы з Паўднёвай Карэі маюць права выбару бонусу – або аднаразовую выплату па 62 тысячы, 52 тысячы і 36 тысяч даляраў за золата, срэбра і бронзу адпаведна, або пажыцьцёвую «алімпійскую пэнсію» па 923, 692 і 484 даляры штомесяц адпаведна.

Нічога ад сваіх алімпійскіх камітэтаў за заваяваныя мэдалі не атрымаюць спартоўцы зь Вялікабрытаніі, Нарвэгіі, Швэцыі і Харватыі.