Невясёлыя карцінкі: 20–24 студзеня

Выбары бачыш?.. А яны ёсьць

Бясконца можна глядзець на тое, як гарыць агонь, як падае сьнег і як праходзяць у Беларусі выбары.

Майдан? Рэвалюцыя? Бардак?.. Сон. Стабільны сон...

Асьцярожна, «верны шлях» закончыўся

У многіх гарадах стаяць помнікі Леніну, моладзь ужо не ведае, хто гэта такі, а рука «правадыра» ўсё кудысьці скіроўвае.

Неалімпійскі від спорту

Беларускія ўлады заявілі, што заплацяць за золата Алімпіяды больш, чым іншыя краіна: 150 тысяч даляраў. Большыя прэміі абяцаюць толькі ў Казахстане — 250 тысяч.