9 лютага памерла Вера Адамовіч, удава пісьменьніка Алеся Адамовіча. Веры Сямёнаўне ішоў 85-ты год жыцьця, яна перажыла свайго мужа на 20 гадоў. Вера Адамовіч паводле адукацыі была філёлягам. У яе засталася дачка Натальля.
Жонка і памочніца знанага пісьменьніка і грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча знойдзе вечны спачын побач зь ім на могілках у ягоным родным мястэчку Глуша.
Яны пазнаёміліся на філфаку Белдзяржунівэрсытэту. Ён быў ужо асьпірантам, а яна яшчэ студэнткай. І з таго часу ўсё ў іх стала агульнае: захапленьні, погляды, інтарэсы, справа. Дакладней, справа была ягоная, але яна ўсю сябе прысьвяціла таксама ягонай справе.
Прыгадвае дачка Натальля: «Яна напісала ўспаміны пра ўсё сваё жыцьцё з татам. Яны нідзе яшчэ не друкаваліся, але ўсе, хто чытаў рукапіс, у захапленьні. Напісанае мамай сьведчыць, што ў яе таксама быў літаратурны дар, які яна, мабыць, з-за таты, і не раскрыла. Ёй бы з домам справіцца было, бо тут жа столькі народу перабывала, што ёй даводзілася ўвесь час быць узорнай хатняй гаспадыняй, прытым, яшчэ і працуючы. Спачатку настаўніцай, потым бібліятэкаркай, у кніжнай палаце, а пазьней яна была выкладчыцай беларускай мовы ва ўнівэрсытэце культуры».
Усе свае кнігі Алесь Адамовіч дарыў жонцы з падзячным надпісам за дапамогу. Яна перадрукоўвала рукапісы, здымала запісы ягоных гутарак зь безьлічы касэтаў, а пасьля сьмерці Адамовіча перавяла ў машынапіс дзясяткі ягоных нататнікаў. І да апошняга дня дапамагала дачцэ Натальлі ў падрыхтоўцы да друку творчае спадчыны Алеся Адамовіча. Зь якім пасьля дваццацігадовага расстаньня яна сустрэнецца 11 лютага на могілках ў мястэчку Глуша.