Ігнацы Карповіч — польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня з суседняга Беластоку. У мяне ягоны раман «Балядыны і рамансы», 575 старонак, таўшчыня — чатыры сантымэтры. Такіх у Горадні ня пішуць. У Карповіча ў Беластоку ў нашы дні апынаецца сам «Езус Хрыстус», які прыедзе цягніком з Варшавы. Як вядома, у Горадню Хрыстос трапіў некалі пешкі. Увогуле ў рамане мірнае нашэсьце багоў на Польшчу. Багі вяртаюцца на Зямлю (усе, якія былі), каб жыць сярод людзей, жыць як людзі. Рай і пекла зьліквідаваныя, на небе ім больш няма чаго рабіць. Але чытача гэта чакае пры канцы.
«Дзяды» Славацкага
Пры знаёмстве, калі пісьменьнік прыяжджаў да нас, я пацікавіўся: ці можна лічыць назву адсылкай да першага зборніка Адама Міцкевіча «Баляды і рамансы»? Карповіч згодна хітнуў, дадаўшы: а была яшчэ менавіта «Балядына» ў Юльюша Славацкага (які паходзіў з Украіны). Адзін з герояў Карповіча жыве ў Варшаве на вуліцы Балядыны. Сама Балядына таксама робіцца пэрсанажам раману. Словам, два галоўныя аўтары польскага рамантызму маюць ускоснае дачыненьне да сучаснага беластоцка-варшаўскага раману Ігнацы Карповіча.
На першых старонках выплывае нават назва «Пан Тадэвуш», але ў пераліку будзённых думак адной з гераіняў, прадаўшчыцы Вольгі. А маладзёну Янэку ўспамінаюцца «Дзяды» Славацкага. У кнігарню ён трапіў толькі аднойчы, пераблытаўшы дзьверы. Ягоная прыяцелька Анка аднак вывучае, хоць безь вялікага імпэту, паляністыку ў Беластоцкім унівэрсытэце і, што хаваць, любіць кахацца: «Тады адчувае сябе як Сілачка, як Матка Полька, заўсёды напагатове, на варце (...), яна гаварыла сабе: я патрыётка, я даю сваім».
Два варшавякі, Бартэк і Рафал, выкладаюць ва ўнівэрсытэце, але пачынаюць лічыць свае прадметы нікчэмнымі.
«Салідарніцкія вусы»
Час расчараваньня. Былыя каштоўнасьці пабляклі, з галіны патрыятызму таксама. Адна гераіня іранічна: «салідарніцкія вусы» ў таксіста. Другая думае: каб цяпер у Беластоку «выбухнула варшаўскае паўстаньне», яна б не знайшла ў сабе сілы даць сябе забіць, нават за слушную справу. Янэк разважае пра партызанскую маладосьць дзеда, які рэальна ваяваў «за адну карову, дзьве сьвіньні і мех бульбы — атрыбуты свабоды». Дзед «ваяваў зь немцамі, з расейцамі, а таксама з Арміяй Краёвай. Нацыянальнасьць, зрэшты, ня мае тут ніякага значэньня: дзед Янэка ваяваў зь людзьмі». Сам хлопец палітыкай не цікавіўся, але лічыў, «што Польшча — для палякаў, і што палітыкі злодзеі», таму што так лічылі ягоныя равесьнікі, бо ён «ня меў перакананьняў, а толькі эмоцыі і патрэбы».
Дзе я купіў «Балядыны і рамансы»
Раман у значнай ступені беластоцкі (як вядома, на жаргоне горад называюць папросту — Белы), але людзі ў ім спрэс каталіцкага паходжаньня. Царква не ўспамінаецца, толькі раз — фэст царкоўных сьпеваў у Гайнаўцы. І беларусы толькі аднойчы. Яны кіруюць з паласатымі торбамі на славуты рынак на вуліцы Кавалерыйскай.
Як чытач, заўсёды рады знаёмым рэаліям. І калі герой пераходзіць над рэйкамі мостам ад аўтавакзалу на чыгуначны і зазірае ў «малочны бар», ты пабываў у знаёмых мясьцінах. Праўда, замест «малочнага» цяпер вельмі ўтульная кнігарня-кавярня. Чакаючы цягніка, можна выпіць кубак добрай кавы (пяць злотых), таньней, чым у Варшаве, і пагартаць, напрыклад, таўсьценную перапіску Мрожака зь Лемам.
Варшаўскія героі Карповіча нечакана ходзяць маімі маршрутамі: ад кнігарні «Empik» на кальцы Дэ Голя (з помнікам яму і высокай штучнай пальмай) па вуліцы Хмельнай да самага вялікага — трохпавярховага «Empika» на Маршалкоўскай — насупраць Палаца культуры. Я толькі мушу заўважыць, што па дарозе — на Хмельнай можна зазірнуць у кнігараньку, каб забраць замоўленыя праз інтэрнэт (гэта будзе на 25 адсоткаў таньней) якраз «Балядыны і рамансы», што прывёз дахаты з Варшавы.
Прэмія за раман
Але — зноў Карповіч. «Рымскае каталіцтва» ў яго трапляе ў «невылечныя хваробы». Спачатку я падумаў: пісьменьніку беларускага паходжаньня лягчэй дапускаць іронію адносна «сьвяшчэнных кароў» палякаў. Узгадваць непаважна тую ж Матку Польку. Або: маладзён Янэк «ненавідзіць дзяржаву яшчэ больш, чым школу і бацькоў», і касьцёл таксама ненавідзіць. Чаму? Без тлумачэньняў. З другога боку, гэта магло не спадабацца польскаму чытачу. Але ж наадварот: раман атрымаў прэстыжную ўзнагароду ад уплывовага часопісу «Палітыка», і быў намінаваны на галоўную літаратурную прэмію Польшчы — «Ніке». У чым прычына? Значыць, Ігнацы Карповіч проста напісаў кнігу, адпаведную сёньняшнім густам палякаў. І потым: рэгіянальны прысмак для сталічнага чытача — таксама плюс. Што там за людзі ў Беластоку, што ў іх у галовах? Як вынікае з раману, яны могуць недалюбліваць габрэяў. Напрыклад, Вольга (якой пяцьдзесят, і якой плацяць менш за мінімальны заробак). Або Кама, хоць яна «не лічыла сябе антысэміткай, не зважаючы, што цешылася, што Ізраіль не знаходзіцца ў Эўропе».
Палякі расчараваліся
Грамадзтва хутка мяняецца, межаў у Эўропе не існуе, рэлігія адыходзіць на задні плян, сям’я таксама. Варшаўская гераіня, Кама (вядома, зь Беласточчыны) у думках пра шлюб уяўляе, што будзе мець «грамадку дзяцей, мужа і майго Пана Бога ў госьціі і віне». Але далей развагі, што жаніцьба — «архаічная» рэч, не дапасаваная да цяперашняга жыцьця. Сям’я — для таго, каб лягчэй было выплочваць падаткі. Шлюб стаў «фірмай, суполкай з абмежаванай адказнасьцю, дзейнасьць якой можна безь вялікай цяжкасьці прыпыніць або нават абвесьціць банкруцтва». Аўтар нам паведамляе, што ў такім, якім мы яго ведаем, выглядзе шлюб «трапіў пад стрэхі разам з Гутэнбергам». Раней жанчына была толькі для «расплоду і працы». Анка ня церпіць размоваў бацькоў, поўных нянавісьці «аднолькава да таго, што жыве, як і таго, што даўно памёрла». «Два кавалкі мяса ў зімовых паліто», у думках называе іх сваячка Вольга.
Наступіла новая эра: дабрабыту з прагай пастаянна купляць, спажываць, атрымліваць кожны час задавальненьне. Але гэта даволі хутка прыядаецца і апаноўвае дэпрэсія, чацьвёртая па распаўсюджанасьці хвароба чалавецтва, як сьцьвярджаюць мэдыкі. Такую сытуацыю мы маем ў раманнай Польшчы Карповіча. Калі ўсё даступна, робіцца нецікава. Бо што рабіць са сваім жыцьцём? Зрэшты, адвечная справа: боль існаваньня, кожны адчувае яго. Цэнтар Варшавы — набудаваныя вакол сталінскага Палацу культуры сучасныя хмарачосы: тысячы і тысячы людзей у актыўным узросьце, цэлымі днямі за кампутарамі. Яны добра зарабляюць, але іхні вораг — бессэнсоўнасьць. Адзін з такіх параўноўвае сваё жыцьцё са «спамам». Адчувае сябе мухай, што трапіла паміж старонкамі «раману, такога дрэннага, што ніхто яго ня возьме».
Дык што з Богам? «Бог быў як сьвет, жорсткі, таму Кама ў Яго верыла, найчасьцей у нядзелю перад абедам». Але і такая плыткая рэлігійнасьць мела нядоўгі век. Гераіня ледзь ня трапіла ў аўтааварыю і зьнянацку «страціла веру, а зь верай — душу». Хаця, нібыта, павінна была быць ўдзячнай Богу, што ацаліў. Але ўбачыўшы сябе ў люстэрку, зразумела, «што няма ўжо ў ёй Бога». Іншы варшавяк, Рафал, перадражнівае Папу Рымскага, што праўда, на той момант — немца. А ў тэлевізары палітыкі «змагаюцца зь мінулым», не зважаюць на дзень сёньняшні і ўсё «дзеля лепшай будучыні».
Маналёг Хрыста
У рамане актыўна дзейнічаюць паганскія багі. Грэцкія, а таксама эгіпецкія. Сьледам за імі пра сябе расказвае Хрыстос. Сьціпла і даволі скептычна: што ён пераважна выступае ў «Бібліі», якая побач з «Валасамі» ёсьць самым значным мюзіклам усіх часоў. (Магчыма маецца на ўвазе «Ісус Хрыстос — супэрзорка»). Ён разважае цьвяроза і вельмі рацыянальна: кожны бог павінен прыстасавацца да ўзроўню сваіх вернікаў у пэўны гістарычны час. Хрыстос Карповіча мовіць з ноткамі іроніі; ён зьяўляецца адначасова богам і чалавекам. А ідэю аб ягоным «паўстаньні зь мёртвых» называе моцнай памылкай: «Каб людзі сталі добрымі, яны мусяць зразумець, што пасьля сьмерці іх нічога не чакае, што няма раю і няма страшнага суду». Таму сам ён жадае вярнуцца на зямлю, пакінуўшы свой «пасад», і памерці. Але гэтым разам зусім звычайна: без крыжа і без пакуты. А пакуль будзе жыць у Польшчы, як усе па восем гадзінаў праводзіць на працы і плаціць падаткі: «Бо месца бога на зямлі». І самім багам нельга забывацца, што яны таксама людзі.
Маналёг Хрыста ў рамане разгорнуты: ён любіць людзей, «можа таму, што мае пачуцьцё гумару». І што ніколі не лічыў, што Бог павінен быць адзін, «заўсёды лічыў, што зь іншымі багамі лепей супрацоўнічаць, чым ваяваць».
Багі самаліквідуюцца
Ад багоў Карповіча даведваемся пра іхнія погляды на жыцьцё. Асірыс нават паскардзіцца, што ўсе «спажываюць літаратуру выключна найгоршай якасьці». Ён таксама згаджаецца, што «месца багоў — сярод людзей». Бо «так заўсёды было і так мусіць застацца», бо непатрэбныя багі, якія далёка. Кожная рэлігія паўстае ў зусім канкрэтных умовах, разважае Асірыс, умовы потым зьмяняецца, а вось культ — не.
Багі самаліквідуюцца. Раней яны дапамагалі чалавеку засвоіць сьвет, цяпер патрэба ў іх зьнікла. Тры былыя жыхары Алімпу пасяляюцца ў беластоцкай аднапакаёўцы. У краме яны купляюць грэцкае віно, выпушчанае зусім ня ў Грэцыі. А суседка дзівіцца іхнім імёнам і разам «вельмі правільнаму беластоцкаму акцэнту. Вы што, габрэі? — цікавіцца яна.
На зямлі таксама зьмены. Новае пакаленьне палякаў лічыць заганным «думаць думкамі сваіх бацькоў». Анка знаходзіць попкультуру «больш людзкай» за любую рэлігію, увогуле «адзінай сэнсоўнай альтэрнатывай для Ісуса Хрыста». Праблема рэлігіі ў тым, асабліва каталіцкай, што яна дае табе рыбу, замест даць вуду, разважае адзін з раманных герояў...
Ігнацы Карповіч нібы іранізуе часам зь беластоцкіх людзей. Сам Беласток у яго «правінцыйны горад правінцыйнай краіны». Але карані, зямляцкія сувязі для яго нямала значаць. Сёньня ягоны самы апошні раман «Ości» сярод трох, намінаваных на мясцовую прэмію імя Веслава Казанэцкага.