8 лютага на Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы адбылася прэзэнтацыя кнігі Сьвятланы Алексіевіч «Час second-hand».
Сустрэча зь пісьменьніцай шырока не анансавалася, інфармацыя распаўсюджвалася ў асноўным праз сацыяльныя сеткі. Закуток, у якім праводзілася сустрэча, па памерах быў крыху больш за кухню, як трапна выказваліся тыя, каму пашчасьціла тут трапіць. Туды здолела ўмясьціцца максымум дзясятка чатыры чалавек, а прыйшло на сустрэчу каля трох соцень.
Побач з павільёнам, дзе праходзіла сустрэча са Сьвятланай Алексіевіч, выступаюць народныя калектывы, самадзейныя артысты сваімі сьпевамі і народнымі інструмэнтамі заглушаюць голас пісьменьніцы — у такіх умовах даводзілася вельмі напружвацца, каб пачуць яе. Спачатку распавяла кораценька, пра што яе новы твор:
«Гэта кніга больш за ўсё пра тое, як мы жылі, і як гэта жыцьцё скончылася, і мы апынуліся ў разгубленасьці. У нас у Беларусі час наагул спыніўся...
Гэта кніга вызваляе нас ад чорна-белага сьвету. Раптам мы бачым, што сацыялізм — больш складаная зьява. Чалавек, які застаўся пасьля сацыялізму — ён і ахвяра, і кат адначасова. Гэта кніга прымушае нас думаць пра гэты сьвет, і як цяжка людзям у гэтым сьвеце перарабіцца самім».
Потым было шмат пытаньняў — і пра літаратуру, і пра тое, як зьмяніць жыцьцё, пра мэнтальнасьць беларусаў, і наагул, філязофскіх пытаньняў. На думку Сьвятланы Алексіевіч...
«Самая галоўная бітва адбываецца не на барыкадах, не на плошчы, не на Майдане. Самая галоўная бітва адбываецца, калі чалавек вырашае, ідзе ён на Майдан ці не ідзе, выдае ён кнігу ці не выдае, выганяе ён студэнта, які быў на плошчы ці не, студэнт вырашае, іду я на плошчу ці не. Дабро і зло змагаецца ўнутры чалавека. Вось там самая галоўная барацьба».
Спрадвечнае пытаньне: чаму Алексіевіч не размаўляе і ня піша па-беларуску?
«Вы ведаеце, тое, што я рабіла — вось гэтую вялікую працу — гэта была энцыкляпэдыя ўтопіі, гісторыя ўтопіі. А „ўтопія“ размаўляла на расейскай мове. Калі б я напісала толькі пра беларусаў — гэта была б няпраўда. Тады была сапраўды велізарная краіна, ахопленая велізарнай ідэяй. Таму я пра гэта пішу. Усё ж такі нядаўна мы былі агульнай велізарнай краінай».
На пытаньне, ці лічыць Сьвятлана Алексіевіч беларускую нацыю выміраючай, пісьменьніца адказала так:
«Калі мяне не зусім дакладна перадала нямецкая журналістка, было вельмі шмат спрэчак, маўляў, Алексіевіч супраць беларускай мовы. Не, я ня супраць беларускай мовы. Я сказала проста, што 200 гадоў ёй не давалі разьвівацца, і гэта адбіваецца сёньня. Гаворка ішла толькі пра гэта. Што 200 гадоў нам не далі жыць як паўнавартаснай нацыі, зьнішчыўшы эліту. Размаўлялі ў асноўным па-расейску. Гаворка ішла толькі пра гэта. Я ня думаю, што беларусы — выміраючая нацыя. Ні ў якім разе!».
Кнігі Сьвятланы Алексіевіч выдадзеныя ў 30 краінах сьвету, найбольш папулярнымі яны сталі ў Швэцыі, Нямеччыне, Францыі. Сама яна больш за 10 гадоў жыла за мяжой і правяла сотні сустрэч з чытачамі. Што больш за ўсё цікавіць замежнікаў, якія пытаньні яны задаюць на сустрэчах?
«Скажыце, чаму вось бясконцыя пакуты, прыніжэньні не канвэртуюцца ў свабоду, годнасьць? Ну чаму людзі, што перамаглі ў такой страшнай вайне, потым ідуць у стойла? Адзінае, што яны бачаць — што праблема нашмат шырэйшая, больш шматгранная, чым яны сабе ўяўлялі: што Пуцін — дыктатар, Лукашэнка — дыктатар. Не. Як яны кажуць: мы разумеем з кнігі, што гэтыя тыпажы — замова грамадзтва, гэта акумуляванае жаданьне грамадзтва. Значыць, грамадзтва знаходзіцца на такой стадыі разьвіцьця. Яны пытаюцца, чаму гэтыя пакуты не канвэртуюцца ў свабоду. Вось чаму?!»
Што да прагнозаў на будучыню, пісьменьніца іх ня робіць. Але надзею на будучыню ў прысутных яна паспрабавала ўсяліць. Сказала, што верыць у эфэкт травы, якая ўсё ж такі праб’ецца:
«Тым, хто больш старэйшы, я хацела б сказаць: ня трэба адчайвацца. Усё ж такі галоўнае мы зрабілі: камунізм пераможаны. А маладым людзям я хацела б сказаць: рыхтуйцеся да будучыні, яна ўсё адно прыйдзе. Будзе эўрапейская будучыня. Але рыхтуйце сябе — гэты час вельмі жорсткі...
Час любой формы таталітарызму ўсё ж такі сканчаецца. Ужо нельга зрабіць Паўночную Карэю ў цэнтры Эўропы. Усе такія рэчы сканчаюцца».