У Сочы праходзіць цырымонія адкрыцьця XXII зімовых алімпійскіх гульняў.
Афіцыйна пра адкрыцьцё Алімпійскіх гульняў абвесьціць прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Уладзімер Пуцін. Сьцяг Рэспублікі Беларусь нёс Аляксей Грышын. У цырымоніі бяруць удзел каманды 87 краінаў. Прэзыдэнт Лукашэнка прысутнічае на трыбуне разам з сынам Колем.
Пад час цырымоніі, калі пяць кветак меліся ператварыцца ў пяць алімпійскіх колцаў, адна кветка адразу не ператварылася, затрымаўшыся на паўхвіліны. Навіна пра гэта адразу стала топавай у сацыяльных сетках.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін афіцыйна абвясьціў XXII алімпійскія гульні ў Сочы адкрытымі.
Алімпійскі гімн выканала знакамітая опэрная сьпявачка Ганна Нятрэбка, спартоўцы, трэнэры і судзьдзі прынесьлі Алімпійскую прысягу.