Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы на наступныя пытаньні на адрас svaboda@rferl.org.
Анкета «Жывая мова»
1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?
1. У школе беларускую мову не вывучаў, бо бацька (дарэчы, беларус) быў вайскоўцам. Дзеці вайскоўцаў ад вывучэньня мовы вызваляліся. За 10 год навучаньня давялося зьмяніць не адну школу й пажыць як у Беларусі, так і за яе межамі. Да беларускай мовы прыйшоў пасьля службы ў войску, калі ўжо навучаўся ў пэдагагічным інстытуце ў Менску. Пачынаў з чытаньня. Давалася вельмі цяжка, ледзь не праз слова даводзілася лезьці ў слоўнік, каб удакладняць або высьвятляць сэнс слова. Навучыцца размаўляць па-беларуску – гэта было сьветлай марай. Так, паступова, на працягу не аднаго году я яе зьдзейсьніў. Пасьля як чытаў, пачаў пісаць па-беларуску. Справа ў тым, што я вяду нататкі: што, калі трэба зрабіць і г. д. Дык вось, гэтыя нататкі пачаў перакладаць на беларускую. Таксама цяжкавата было спачатку. І, нарэшце, у 2004 годзе я пазнаёміўся зь беларускамоўнымі хлопцамі, якія жывуць у нашым горадзе. Гэта дапамагло мне пачаць размаўляць па-беларуску. Зараз мовай валодаю на «добра»).
2. Карыстаюся дома. Таксама ўжываю мову ў адносінах з знаёмымі, якія ведаюць мяне як беларускамоўнага. На працы мову выкарыстоўваю мала, бо праца юрыста патрабуе камунікатыўнага паразуменьня, што ж тут скажаш, калі нават на побытавым узроўні не заўсёды атрымліваецца паразумецца, а калі пачаць ужываць беларускую юрыдычную тэрміналёгію, дык і зусім...
3. Канкрэтна зараз штосьці вельмі цяжка ўзагадаць. Але даводзіцца часта чуць ад незнаёмых людзей, што ім падабаецца мая беларуская) Беларуская – гэта як чырвоны сьцяжок, яна адразу задае арыентыр пры ўзаемінах. Для нармальных людзей ты робісься па меншай меры цікавым, для беларусафобаў робісься адразу «бэнээфаўцам»)
4. Былі выпадкі ва ўжываньні мовы, калі ўзьнікалі сытуацыі непаразуменьня. Рознае. Напрыклад, купляеш капэрту ў шапіку, вымушаны тлумачыць прадавачцы значэньня гэтага слова. Былі выпадкі й больш брутальныя: калі пачутая кімсьці мова выклікала прыступы фобіі.
5. Заставацца такім жа прывабным белмоўным СМІ й надалей. Посьпехаў Вам!