Або яшчэ раз пра антыаксыданты і дзе іх браць. Калі вы добра ведаеце што гэта такое, дык можаце адразу перайсьці да парадаў на некалькі абзацаў ніжэй.
Так званыя свабодныя радыкалы, якія забруджваюць цела, часам утвараюцца ў арганізме падчас нармальных мэтабалічных працэсаў. Яны таксама могуць патрапіць у арганізм звонку, напрыклад, у выніку радыяцыйнага апраменьваньня (сонечных прамянёў, рэнтгену), таксынаў, забруджваньня, дыму, алькаголю, спажываньня шкодных прадуктаў і іншых фактараў.
Свабодны радыкал гэта атам (ці група атамаў), які мае прынамсі адзін няспараны электрон у зьнешняй абалонцы. Электроны бяз пáры нестабільныя і маюць высокую рэакцыйную здольнасьць. Свабодны радыкал «крадзе» электрон у суседняй малекулы, і, такім чынам, утвараецца новы свабодны радыкал. Гэты новы радыкал зноў «крадзе» электрон у іншай малекулы і адбываецца ланцуговая рэакцыя, якая, калі не стрымліваецца антыаксыдантнай сеткай, можа прывесьці да акісьляльнага пашкоджаньня. Свабодныя радыкалы адыгрываюць істотную ролю ў пашкоджаньні жыцьцёва важных біялягічных сыстэм. Іх лічаць адказнымі працэс старэньня і ўзьнікненьне больш як ста хваробаў.
Аксыдант — гэта злучэньне, якое акісьляе іншыя злучэньні.
Акісьляльны стрэс мае месца, калі вытворчасьць аксыдантаў і свабодных радыкалаў перавышае здольнасьць арганізма спраўляцца зь імі для таго, каб прадухіліць пашкоджаньне.
Антыаксыдант ёсьць любое рэчыва, якое значна затрымлівае акісьленьне. Гэта агульная назва для ўсіх элемэнтаў так званай сыстэмы антыаксыдантнай абароны. Гэтая сыстэма адказвае за абарону клетак ад акісьляльнага стрэсу.
Напад свабодных радыкалаў можа прывесьці да пашкоджаньня ліпапратэінаў у клеткавых мэмбранах і тым самым парушыць транспарціроўку рэчываў да клетак і з клетак. Свабодныя радыкалы могуць таксама пашкодзіць ДНК, РНК і бялкі, што спрыяе разьвіцьцю захворваньняў. Ахвяруючы адзін са сваіх электронаў, антыаксыданты могуць нэўтралізаваць свабодныя радыкалы і скончыць ланцуговую рэакцыю.
Пры нармальных умовах сыстэма антыаксыдантнай абароны ў арганізме чалавека лёгка спраўляецца са свабоднымі радыкаламі. Арганізм выпрацоўвае некалькі антыаксідантных фэрмэнтаў, якія нэўтралізуюць свабодныя радыкалы. Належнае дзеяньне гэтых фэрмэнтаў залежыць ад мінэралаў сэлену, медзі, марганцу і цынку. Акрамя таго, арганізм выкарыстоўвае вітаміны, якія могуць выступаць у якасьці антыаксыдантаў самі па сабе: вітамін С, вітамін Е і вітамін B2. Усе вышэй названыя мінэралы і вітаміны зьяўляюцца часткай так званай першаснай сыстэмы антыаксыдантнай абароны. Такім чынам, для аптымальнага функцыяваньня сыстэмы антыаксыдантнай абароны неабходныя усе названыя элемэнты.
Вітамін С
Выдатная крынiца гэтага вiтамiну — шчаўе. Яшчэ адна лёгкадаступная крынiца — кіслая капуста, адна порцыя (прыкладна 140 грамаў) ўтрымлiвае каля 35% сутачнай нормы вiтамiну С.
Вітамін Е
Тры самыя выдатныя крынiцы вiтамiну Е:
Сланечнікавыя семкi: 2 сталовыя лыжкі ўтрымлiваюць 50% сутачнай нормы.
Мiндаль: 2 сталовыя лыжкі ўтрымлiваюць 35 % сутачнай нормы.
Сланечнікавы алей: 1 сталовая лыжка ўтрымлiвае 30 % сутачнай нормы.
Вітамін B2
Гэты вітамін знаходзіцца ў нятлустай сьвініне, суцэльным збожжы, кукурузнай муцэ, кабачках.
Сэлен
Самая багатая крыніца сэлену на зямлі — бразыльскія арэхі. Усяго толькі 2 арэхі ўтрымліваюць штодзённую патрэбнасьць у гэтым мінэрале.
Медзь
Істотныя крыніцы медзі: кунжут, кэш’ю і грэцкія арэхі, грыбы, семкі сланечніка, сачавіца, фасоля.
Марганец
Крыніцай марганцу зьяўляюцца авёс, буры рыс, гарох, шпінат, ананас, гарбузовыя семкі. Незвычайная крыніца марганцу — гарбата. Адзін кубак звычайнай чорнай гарбаты можа дадаць ажно 25% сутачнай нормы марганцу. Зялёная гарбата яшчэ багацейшая на гэты мінэрал і ў залежнасьці ад гатунку ўтрымлівае да 50% сутачнай нормы на адзін кубак.
Цынк
Самай багатай (але далёка ня самай таннай) крыніцай цынку зьяўляюцца вустрыцы: адна сырая вустрыца ўтрымлівае да 8 мг цынку (больш за палову сутачнай нормы). Іншыя каштоўныя крыніцы гэтага мінэралу: малюскі, семкі сланечніка, ёгурт.
Пра аўтарку
Лера Красоўская, дачка зьніклага бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, нарадзілася ў Беларусі, дзьве вышэйшыя адукацыі атрымала ў Галяндыі. Паводле другога дыплёму — бакаляўр здароўя. Заснавальнік прыватнай дыеталягічнай практыкі Terra e Luna ў Амстэрдаме і практыкуючы дыетоляг. Працуе як з клінічнымі пацыентамі (цукровы дыябэт, захворваньні сэрца, нырак), так і зь людзьмі, якія пакутуюць ад залішняй ці заніжанай вагі, наступстваў стрэсу. Яе фокус — даўгалецьце. Лера дапамагае людзям заставацца маладымі, г.зн. як мага даўжэй у аптымальным здароўі, пры ясным і вострым розуме і бадзёрасьці духу. Лера ўпэўненая, што дасягнуць гэтай мэты можна дзякуючы сучасным навыкам харчаваньня і прапануе свае паслугі землякам.