Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.
Анкета «Жывая мова»
1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?
1. Нягледзячы на тое, што нарадзілася я ў Латвіі, з малых год мела стасункі з беларускамоўнымі роднымі з Валожыншчыны. Менавіта адтуль родам была мая матуля. Дарэчы, больш чыстай жывой народнай беларускай гаворкі, чым у Рымавічах і іх навакольлі, я за сваё жыцьцё ня чула. А была практычна ва ўсіх абласьцях Беларусі. Мама, звычайная вясковая жанчына, якая мела ўсяго 4 класы адукацыі, заўсёды казала: «Гаварыць чалавек павінен у першую чаргу на мове таго народа, на чыёй зямлі ён жыве». З аднаго боку гэта можа падацца спрэчным, аднак менавіта такая яе пазыцыя стала вырашальнай для майго больш дасканалага вывучэньня мовы, калі ў 1975 годзе наша сям'я пераехала бліжэй да бацькавай малой радзімы. Мы пасяліліся на Лідчыне, а бацька быў родам зь Іўеўскага р-ну. З першага ж дня вучобы ў школе мама адназначна настаяла, каб мы з братам вывучалі беларускую мову (першы год можна было не вывучаць), хаця ў брата ў выніку за год і стаяла толькі адна «4» па бел. мове.
2. Мовай я карыстаюся практычна заўсёды і ўсюды: дома, у стасунках зь сябрамі і знаёмымі, у краме, у дзяржаўных установах, на вуліцы, на працы. Адзінае месца, дзе я пераходжу на рускую мову, – мэдычныя ўстановы. Вось ня хочуць у пераважнай большасьці нашы мэдыкі гаварыць па-беларуску!!! А калі да іх зьвяртаесься, то якраз-то не дзеля таго, каб выявіць сваё нядрэннае валоданьне мовай. У хваравітым стане я часьцей бяз бою здаю свае патрыятычныя пазыцыі((( Хаця, да годнасьці некаторых лекараў, ёсьць шчырыя беларусы і сярод іх. На жаль, лічаныя адзінкі...
3. З працай усё вельмі проста: я педагог-філолаг, выкладчык беларускай і рускай мовы і літаратуры. Хутка 25 год, як бязвыЛАЗна працую ў сваёй роднай школе (за выключэньнем 2 год адпачынку па догляду за дзецьмі). А з 93-га году – менавіта як настаўнік беларускай мовы. Звычайна, калі ёсьць падставы гаварыць па-руску (да прыкладу, падчас замены настаўнікаў рускай мовы), то трэба бачыць вочы нашых школьнікаў: дык Вы яшчэ і па-руску ўмееце гаварыць??? А самая распаўсюджаная жыцьцёвая сытуацыя, калі мне дапамагае родная мова, – зносіны з палякамі ў Польшчы. Польскую я добра разумею (старэйшы сын больш за 5 год жыве ў Варшаве, там атрымлівае ўжо другую вышэйшую адукацыю ў ВУ), магу нават так-сяк гаварыць. Аднак, калі ўзрушана чымсьці альбо моцна сьпяшаюся, адразу пераходжу на беларускую мову. Яшчэ не было выпадку, каб палякі мяне не зразумелі))
Быў адзін даволі кур'ёзны выпадак на працы. У школу куратар прывёз кантрольныя зрэзы па матэматыцы для 5 класа. Як звычайна, работа была на рускай мове. Дзеці нашы да гэтага нязвыклыя, і мы з матэматыкам у аўральным рэжыме (яна працуе з дзецьмі, я, на шчасьце, маю «фортку» і таму хутка перакладаю тэкст на беларускую мову) даем кантрольную работу. У гэты час куратар (яму ж больш няма чым заняцца, як праверыць школьную дакумэнтацыю) правярае журналы. А ў іх жа першыя старонкі адведзеныя для беларускай мовы і літаратуры. А я маю вялікі «грэх»: ну вось не было году, каб дзе-небудзь у якімсьці класе чагосьці ня выправіла на журнальнай старонцы, не паблытала (калі на перапынку запаўняеш журнал, а ў гэты час даеш нейкія парады-адказы-камэнтарыі вучням, у гэты ж час думаеш, што «гарыць» дзяжурства па сталоўцы-калідоры-падвозе дзяцей і г.д., то да «бяды» – рукой падаць). Скончыўся ўрок. Выходзім з матэматыкам на калідор. Насустрач – куратар. Наш прыблізны дыялог:
– Ах, Галина Антоновна, вот Вы мне и нужны!
– ???
– У Вас в журнале – чёрт те что!!!
– (з усьмешкай) А гэта, па-Вашаму, самае страшнае у нашай сёньняшняй сытуацыі???
– (зьдзіўлена) А что страшнее?
– Вы сёньня куды і чаго прыехалі?
– К вам, в Бердовку... контрольную привёз...
– А Вы не забыліся, што наша школа беларускамоўная???
– (з выклікам) Так ведь у нас двуязычие! Дети ОБЯЗАНЫ знать два языка!
– (з гэткім жа выклікам) ОК! Зараз жа сядаем у маю машыну і едзем у любую лідзкую школу, можна адразу ў гімназію. А там даем у 5 класе гэтую ж кантрольную ТОЛЬКІ на БЕЛАРУСКАЙ мове. І калі ня будзе пярэчаньняў з боку настаўніка і вучняў, то я згаджуся, а калі будуць... ЗА ПАЛІВА РАСПЛОЧВАЕЦЕСЯ ВЫ!!!
На маё шчасьце, на тым мой журнальны «грэх» быў забыты – куратар наш тагачасны быў чалавекам з гумарам і незлапомным...
4. Цяжкасьцяў асабіста для мяне мова не выклікала ніколі і ніякіх (калі не лічыць адзначаных вышэй мэдыкаў). Здараліся сытуацыі, калі вымушана была «адваёўваць месца пад сонцам» для сваіх беларускамоўных вучняў падчас правядзеньня ЦТ. У 2004-05 навучальным годзе выпускным быў мой чарговы клас. Даволі моцныя дзеці з планамі на паступленьне ў ВНУ. Ну, пра тое, што абсалютна беларускамоўнай ВНУ мы ў нас ня знойдзем – не сакрэт. Аднак, ніхто ж не адмяняў права нашых выпускнікоў здаваць прадметы ЦТ на мове вывучэньня (дарэчы, у гэтым плане наша школа беларускамоўная ня толькі згодна з запісам на шыльдзе, але і насамрэч). Здаецца, лістапад месяц, нарада ў Лідзе для прадстаўнікоў сярэдніх школ па маючым адбыцца ЦТ. Прадстаўнік з Гродна як бы паміж іншым гаворыць, што ўсе прадметы будуць здавацца выключна на рускай мове. У мяне, мякка сказаць, ступар: а што рабіць нашым дзецям, калі яны па 5-7 год вывучалі ЎСЕ прадметы па-беларуску?????? У прыватнай размове я атрымала адказ: рэгіянальны цэнтар тэсьціраваньня мае ўсё неабходнае для прадстаўленьня магчымасьці здачы ўсіх прадметаў на абедзьвюх мовах, аднак «ідэалягічны аддзел аблвыканкама СУПРАЦЬ». Прыйшлося пісаць заяву на імя начальніка аддзела адукацыі і паралельна – у ідэалягічны аддзел райвыканкама з просьбай у пісьмовай форме патлумачыць матывацыю такога рашэньня. За дзень да сканчэньня тэрміну атрыманьня адказу мне на працу патэлефанавала ідэоляг раёну і запэўніла, што ў чэрвені нашы дзеці могуць здаваць экзамэны на беларускай мове. Дзякую, Інэса Генадзьеўна, што ня схлусілі)))
Аднойчы ж маё беларускамоўе «падаравала» мне і незаплянаваны адкрыты ўрок на ўзроўні раёну для больш чым 30 настаўнікаў-прадметнікаў. Наш новы малады інспэктар на нарадзе ў тады яшчэ раённым аддзеле адукацыі «адкрыла» для сябе, што я ўсюды прынцыпова карыстаюся беларускай мовай і адмаўляюся весьці дакумэнтацыю класнага кіраўніка на рускай. Адразу ж была выклікана ідэоляг (якраз тая, з гісторыі, апісанай вышэй), тая, канечне, калі ўбачыла, што сабой уяўляе «бэнээфаўка», сказала агульныя фразы пра неабходнасьць знаходзіць кампраміс, неяк імкнуцца знайсьці паразуменьне. Я сказала толькі адно: кожны чалавек павінен у першую чаргу думаць сваёй галавой, а не кіравацца думкамі і словамі іншых. І інспэктар ня горшы выхад знайшла: адкрыты ўрок у бягучым годзе будзе праходзіць у Бердаўцы! Я, уласна кажучы, і не спрачалася. А калі быць шчырай, то моцна хвалявалася і вельмі дэталёва прадумала свой урок. А ўрок літаратуры быў па «Аблаве» Васіля Быкава. Мой 11-ты мяне не падвёў. Госьці былі ў захапленьні! Кульмінацыйнай жа кропкай стала выказваньне вучаніцы падчас рэфлексіі ўрока на пытаньне «Што вы вынесьлі для сябе зь сёньняшняй сустрэчы?» (абсалютна, дарэчы, не падрыхтаванае загадзя) аб тым, што кожны чалавек павінен у першую чаргу думаць сваёй галавой, а не кіравацца думкамі і словамі іншых (вы не паверыце, аднак словы прагучалі менавіта так, адно ў адно, як гаварыла я, і так арганічна ўпляліся ў агульны настрой урока! )))))))) Інспэктар (і зараз помню яе прозьвішча – Лягушына) неяк ў зьдзіўленьні ўскінула на мяне вочы і так прасядзела да самага званка. Праўда, зь яе боку падчас падрабязнага аналізу праведзенага ўроку я не пачула ніводнага дрэннага слова, а толькі падзяку за цудоўна мэтадычна пабудаваны занятак, за ідэальны ўрок з пункту гледжаньня выхаваўчага патэнцыялу. Прапрацавала той інспэктар у нас пасьля зусім нядоўга, але пры сустрэчы са мной заўсёды на прывітаньне адказвала па-беларуску...
5. Найперш «Свабодзе» хацелася б пажадаць і надалей плённа працаваць дзеля сьветлай і свабоднай будучыні нашай Радзімы. І параіць толькі адно: быць заўсёды шчырымі. Няшчырых у нас дастаткова. Вельмі не хацелася б страціць сапраўдную «Свабоду», на жаль, пакуль адзіную свабодную ў нашай рэчаіснасьці...