У Сочы пачынаюцца алімпійскія спаборніцтвы

Афіцыйнае адкрыцьцё ХХІІ зімовай Алімпіяды ў Сочы адбудзецца заўтра ўвечары, але ўжо сёньня пачынаецца шэраг спаборніцтваў.
У расейскім горадзе Сочы сёньня пачнуцца першыя спаборніцтвы ў рамках зімовых Алімпійскіх гульняў.

У чацьвер фігурысты правядуць папярэдні этап камандных спаборніцтваў — такі від фігурнага катаньня дэбютуе ў праграме Алімпіяд. Таксама адбудуцца кваліфікацыйныя спаборніцтвы па фрыстайле і сноўбордзе.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у сераду наведаў Алімпійскую вёску, дзе заявіў, што ягоная краіна гатовая прыняць у сябе прэстыжныя спаборніцтвы.

Алімпійскі агонь у сераду прыбыў у Сочы, пераадолеўшы 65 тысяч кілямэтраў. Сымбаль Алімпіяды пабываў на Паўночным полюсе і нават на касьмічнай арбіце.

Галоўныя зімовыя спаборніцтвы чатырохгодзьдзя будуць доўжыцца да 23 лютага.