Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск – музычна-паэтычная вечарына «Аркадзь Куляшоў. Ад Бесядзі да акіяна» ў
Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтар, 1 паверх, п. 110). Пачатак а 16-й гадзіне.
Менск – Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпускае ў абарачэньне паштовую марку «100 гадоў з дня нараджэньня народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова».
Бэрлін – адкрыцьцё Міжнароднага кінафэстывалю.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1920 – у Слуцку выйшаў першы нумар газэты «Наша каляіна», органа арганізацыі «Папараць-кветка».
1921 – выйшаў дэкрэт, якi надаў беларускай, габрэйскай (iдыш), польскай i расейскай мовам статус дзяржаўных у БССР.
У гэты дзень нарадзіліся:
1911 – Роналд Рэйган, прэзыдэнт ЗША.
1906 – Тамаш Падзява, каталіцкі сьвятар-марыянін, філёзаф, тэоляг, публіцыст, рэлігійна-культурны дзяяч, вязень савецкіх канцлягераў.
1914 – Аркадзь Куляшоў, народны паэт, перакладчык.
1928 – Уладзімер Стальмашонак, беларускі мастак.
1955 – Алесь Лукашук, беларускі празаік і журналіст.
У гэты дзень памерлі:
1918 – Густаў Клімт, аўстрыйскі мастак.
1995 – Валянцін Рабкевіч, літаратуразнавец, перакладчык, паэт. Пахаваны ў вёсцы Аксаміты Капыльскага раёну.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Героі ня могуць быць больш сьмелымі, чым нехта іншы. Яны проста сьмялейшыя на пяць хвілінаў даўжэй.
Роналд Рэйган